Написать новость
Найти
29.09.2019 / 16:38 2

29 сентября — Камоцкая, Помидоров, Ворошкевич, Хоменко в концерте памяти Витовта Мартыненко

Мінск, Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3). Пачатак а 19.00.

Беларускія музыкі ўшануюць памяць музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў.

У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3) ў Мінску.

«Невядома, як бы сёння выглядала наша музыка, калі б не было Вітаўта. Але ён быў, і мы маем выбітных беларускіх артыстаў, аншлагавыя канцэрты і беларусаў, якія ведаюць і слухаюць сваё. Вітаўта Мартыненкі няма ўжо тры гады. Мы думалі, як ушанаваць яго памяць, і вось вырашылі гэта зрабіць да юбілею. Сёлета Вітаўту споўнілася б 60 гадоў», — расказвае арганізатар канцэрта, прадусар Віталь Супрановіч.

Да канцэрта будзе выдадзены зборнік песень, напісаных на вершы Мартыненкі або перакладзеных ім.

Вітаўт Мартыненка — журналіст, пісьменнік, музычны крытык.

Працаваў у «Чырвонай змене», на Беларускім тэлебачанні і радыё «Свабода», арганізаваў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнічаў у арганізацыі фэстаў «Тры колеры», «Басовішча». Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага року і не толькі», «Rock on-line». Памёр 17 красавіка 2016 года ад ускладненняў дыябету.

Увеличить изображение

NN.by

0
Грамазека / ответить
29.09.2019 / 20:45
Хай зямля пухам.
0
дзядзька Віталь / ответить
29.09.2019 / 23:16
Дзякую табе Вітаўт! Памятую!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31