Найти
10.09.2019 / 17:311РусŁacБел

В продаже появился фотоальбом «Полесье. Фотографии 1920—1930-х годов»

Бездзеж (цяпер Драгічынскі раён). Як старыя, так і новыя хаты, асабліва большыя, маюць нізкую прызбу — земляную лаву. І на ёй садзяцца старыя людзі — для адпачынку, або забаўляюцца дзеці. Фота С. Бохніга.

«Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў». Як гэты альбом з'явіўся ў продажы — цэлая гісторыя.

Падрыхтавала выданне ў 1990-х польская этнограф Гражына Рушчык, тады ж ён і разышоўся ў вузкіх колах. У гэтай справе дапамагаў беларускі даследчык Хведар Клімчук. Ён памёр летась, і сваякі знайшлі ў яго заваленай матэрыяламі кватэры ў тым ліку тры пакункі з гэтымі альбомамі. Яны перадалі іх для продажу ў кнігарню «Акадэмкніга».

Гэта раскошны альбом, еўрапейская паліграфія. Ён складзены з матэрыялаў і здымкаў, зробленых у 1920-я і 1930-я рознымі этнографамі і фатографамі, што захаваліся ў архівах Беларусі, Польшчы і ЗША. 

Пастушкі граюць на дудках. Фота Г. Паддэмбскага.

Фота выбраныя з надзвычайным густам. Ты бачыш, ты адчуваеш гэтыя краявіды, а людзі глядзяць на цябе, нібы жывыя.

Бацька з сынам. Фота Ю. Шыманчыка.

256 старонак вялікага фармата ў цвёрдай вокладцы. Тэматычныя раздзелы: Край, Дом, Праца, Свята, Скон. Сярод фатографаў — Юзаф Абрэмбскі, Ян Булгак, Станіслаў Бохніг, Станіслаў Дваракоўскі, Казімір Машынскі, Казімір Мядзінскі, Гэнрык Паддэмбскі, Эдуард Фалькоўскі, Юзаф Шыманчык.

Калоды на магілах у вёсцы Багданаўка, Лунінецкі павет. Фота Яна Булгака.

Альбом, які варты таго, каб яго мела кожная беларуская сям'я. Прадаецца ён толькі ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (праспект Незалежнасці, 72 каля метро «Акадэмія навук»).

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930