Найти
03.08.2019 / 17:401РусŁacБел

Орхан Памук поблагодарил каждого из тех, кто пожертвовал средства на издание «Стамбула» по-белорусски

Пра гэта нобелеўскі лаўрэат сказаў, падпісваючы беларускае выданне свайго рамана.

Пра гэта напісала беларуска Ганна Сурмач, якая жыве ў Нью-Ёрку. Яе тэкст апублікаваў у сваім ФБ Глеб Лабадзенка.

«У мінулым годзе ў Беларусі адбылася адметная культурная падзея. У перакладзе на беларускую мову была выдадзеная вядомая па цэлым свеце кніга «Стамбул» нобелеўскага лаўрэата 2006 года, знакамітага сучаснага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Творы пісьменніка перакладзены на 68 моваў сьвету і цяпер сярод іх ёсць і беларуская, — піша Ганна Сурмач. —

Гэты аўтабіяграфічны раман набыў папулярнасць таму, што гісторыя роднага гораду пісьменніка — Істамбула, як яго называюць у Турцыі, важная для многіх, хто зацікаўлены ў пазнанні сусветнай гісторыі, у якой Стамбул займае асаблівае месца.

Гэта сталіца двух былых імперый — Візантыі і Порты (Асманскай імперыі), што зніклі ў няўмольнай плыні часу, але пакінулі па сабе важкія набыткі ў гісторыі чалавечай цывілізацыі. Для нас Стамбул вядомы таксама, як былы Канстанцінопаль, Цар-горад, дзе знаходзіцца велічны Храм Святой Сафіі. З гэтым горадам неразрыўна звязаная і гісторыя станаўлення хрысціянства.

Пасля развалу Асманскай імперыі, якое адбылося у тыя ж часы пасля Першай сусветнай вайны, калі пацярпелі крах і Расейская імперыя і Аўстра-Венгрыя, лёс Стамбула быў непрадказальны.

Асманскую імперыю меркавалася падзяліць між краінамі- пераможцамі ў вайне. Але, патрыятычна настроеныя сілы пад кіраўніцтвам генерала Мустафы Кемаля ( вядомы пад прозьвішчам Атацюрк), пачалі змаганне за захаванне дзяржаўнасьці туркаў. У выніку на мапе свету ўзьнікла Турэцкая Рэспубліка — дэмакратычная краіна з арыентацыяй на еўрапейскія каштоўнасці, яе першым лідарам і стаў Атацюрк. Па ягонаму загаду Храм Святой Сафіі, які ў часы імперыі быў перароблены ў мячэць, стаў Музеем. Пад час свайго побыту ў Стамбуле шмат гадоў таму мне не давялося трапіць туды, бо Музей у гэты час быў зачынены, але я з захапленьнем аглядала звонку гэтую велічную будову.

Варта згадаць, што Канстанцінопаль быў адным з нямногіх месцаў у свеце, дзе было адчынена і паспяхова дзейнічала Консульства Беларускай Народнай Рэспублікі.

У новых гістарычных умовах Стамбул стаў паволі страчваць значнасьць, сталіца Турцыі перамясьцілася ў Анкару. Прыкметы новага, еўрапеізаванага жыцця паступова выцяснялі культурныя набыткі даўніх часоў. Прыходзілі ў заняпад цэлыя, раней фешэнебельныя раёны гораду. Смутак і адміранне сталі напаўняць горад і асядаць у душах і настроях ягоных жыхароў. На гэты час якраз і прыпадала дзяцінства і юнацтва пісьменніка.

Смуткам па былой велічы гораду і непрадказальнасьці ягонай будучыні пранізаны ўвесь раман «Стамбул». Гэта смутак вялікага інтэлектуала сусветнага масштабу, які не можа змірыцца з заняпадам такой гістарычнай каштоўнасьці для чалавецтва. Стамбул належыць не толькі сённяшняй Турцыі, але і ўсяму чалавецтву.

Гістарычныя каштоўнасці сёньня гінуць не толькі ў войнах, як гэта сталася з Пальміраю ў Сірыі, але і з-за недастатковай увагі да іх захавання.

Стамбул паволі страчвае свае каштоўнасьці і яшчэ, як мне падаецца, з адной важнай прычыны. Пасьля заняпаду Візантыі і заваёвы Канстанцінопаля туркамі-асманамі візантыйскі ўклад жыцьця паступова выцясьняўся культураю новых гаспадароў. Цягам пяці стагоддзяў Стамбул стаў арыентаваны на Усход. Пасьля распаду імперыі і заснавання новай дзяржавы з арыентацыяй на еўрапейскія каштоўнасці Стамбул ізноў перажываў катаклізм.

Стамбул быў і ёсьць месцам, дзе сутыкаліся, існавалі, узаемадзейнічалі і часам варагавалі розныя культуры і традыцыі — усходняя і заходняя. Сёння ён таксама на раздарожжы.

А дакладней сказаць - на разломе паміж дзвюх цывілізацый — Усходу і Захаду. Як і сама Турцыя.

Дастаткова глянуць на мапу сьвету і мы пабачым, што Турцыя, Украіна і наша Беларусь знаходзяцца на адным мерыдыяне, гэта якраз тая лінія разлома паміж цывілізацыямі.

А жыць на гэтым разломе, вядома, нялёгка. Пра гэта яскрава сведчаць гістарычныя і сённяшнія падзеі ў гэтых трох краінах.

Мне падаецца, што прыход рамана «Стамбул» да беларускага чытача — гэта сапраўды знакавая падзея. Яго трэба чытаць беларусам, каб больш разумець законы гістарычных плыняў, якія ўплываюць на лёсы людзей у розных краінах, пра ўзаемасувязь гістарычных падзеяў.

Адметна, што грошы на выданьне перакладу кнігі сабрала беларуская грамадскасць, што сведчыць пра наш высокі цывілізацыйны ўзровень. І менавіта гэты факт асабліва ўразіў аўтара кнігі. Сп. Памук у знак падзякі ўсім тым, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі выдання пакінуў свой аўтограф на кнізе, якую я атрымала з Мінску і паказала яму асабіста. Аўтограф зроблены па-англійску і ў перакладзе там напісана:

«Дзякую ўсім, чые імёны пералічаны на ст. 497 гэтай кнігі і таксама Анне за магчымасьць публікацыі майго «Стамбулу» у Беларусі і за тое, што яна паказала мне гэту кнігу. Цяпер я шчаслівы».

Тыя 115 фундатараў, якія пералічаныя на згаданай ст. 497, могуць лічыць гэты аўтограф прысвечаным кожнаму з іх».

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера