Написать новость
Найти
17.07.2019 / 14:58 7

Как дальнобойщик из Новополоцка ведет инстаграм на белорусском языке ФОТО

«Работа мары: глядзі ў акно, слухай музыку, еш булкі», — жартуе Сяргей Несцяронак з Наваполацка пра сваю прафесію. Ён працуе дальнабойшчыкам і расказвае ў інстаграме пра фуру Манечку, маляўнічыя краявіды Нарвегіі і дарожныя прыгоды. На беларускай мове.

Калі Сяргей першы раз выклаў у інстаграме фота беларускамоўнай прэсы, некаторыя не паверылі, што ён чытае яе сам — падумалі, вязе ў падарунак. Хоць мужчына родную мову нядрэнна ведае з дзяцінства — пашанцавала са школьнай настаўніцай.

Прызнаецца, што яго абурае, што некаторыя асацыююць беларускую мову толькі з калгаснікамі і вёскай.

— Сорамна сказаць, але, бывае, нават смяюцца, што ты размаўляеш па-беларуску. Але трэба не зважаць на гэта. Каб заахвоціць другіх вучыць беларускую мову і карыстацца ёй, варта пачаць з сябе, — тлумачыць Сяргей, чаму ўзімку стаў весці інстаграм на роднай мове.

Дальнабойшчыкам ён працуе трэці год. Дагэтуль служыў у войску па кантракце.

— У 2011 годзе я скончыў радыятэхнічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, і мяне адразу забралі на тэрміновую службу. Пасля мяне чакала размеркаванне на наваполацкае тэлебачанне «Вектар». Там прапаноўвалі на той момант 1,2 мільёна рублёў. У войску ж я мог атрымліваць больш. Мой першы заробак за службу па кантракце склаў 2,2 мільёна.

Спачатку Сяргей быў у войску аператарам ЭВМ, потым камандзірам аўтамабільнага ўзводу, начальнікам службы кадраў. Праз пару год вырашыў, што хопіць, і стаў рыхтавацца да змены прафесіі: атрымаў катэгорыі кіроўцы С і Е, адвучыўся на міжнароднага кіроўцу. Думаў звольніцца са службы, як скончыцца кантракт. Але ўсё адбылося раней: у войску пачалася рэарганізацыя, і пасаду кадравіка скарацілі.

У дальнабойшчыкі Сяргей пайшоў, каб пракарміць сям’ю. Два месяцы ён знаходзіцца ў дарозе, два тыдні — адпачывае дома.

— Складанасці? Ды не, не сказаў бы. Я ўжо прызвычаіўся да гэтай працы. Адзінае, што адразу быў моўны бар’ер, калі трапляў за мяжу. У мяне была ангельская мова і ў школе, і ва ўніверсітэце, але я ставіўся да яе як да непатрэбнага прадмету. А як пайшоў у дальнабойшчыкі, сам стаў вывучаць — маю і дадатак на тэлефоне, і кніжкі на камп’ютары, — расказвае мужчына.

Са сном у дарозе, усміхаецца ён, змагацца не прыходзіцца. Па еўрапейскіх правілах дальнабойшчык можа праводзіць са стырном не больш за 9 гадзін на дзень (два разы на тыдзень дазваляецца па 10 гадзін). Таму звычайна а 6-й вечара Сяргей ужо вольны.

— Маю час і кніжку пачытаць, і спортам пазаймацца — у прычэпе шмат месца, можна там сабе зрабіць турнік, брусы, усё, што хочаш. У дарозе маю часопісы «Наша Гісторыя». Прыязджаю дадому, 2-3 выпускі купляю і еду далей працаваць. А так звычайна чытаю зборнікі беларускіх пісьменнікаў. Што ў мяне тут ёсць? Янка Маўр, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў.

У інстаграме Сяргей часта дзеліцца здымкамі прыгожых краявідаў, якія праязджае падчас працы. Заўважае, што ўжо аб’ездзіў амаль усю Скандынавію — толькі што ў Ісландыі не быў.

— У Нарвегіі ўразілі горы — такія відовішчы, што займае дух, нават калі-некалі забываеш глядзець на дарогу. У Швецыі едзеш запаведнымі месцамі — лясы, азёры. У Фінляндыі — быў у паўночнай частцы — запомніліся паўночныя алені: іх там вельмі шмат ходзіць. А ў Даніі спадабаліся пекныя масты.

Дальнабойшчык уздыхае: шкада толькі, што дома мала бывае. Яго сыну зараз 3,5 года, і не хочацца прапусціць яго дзяцінства.

— Сын заўсёды чакае. Апошні раз, як я прыехаў, ён так учапіўся ў шыю, што было не адарваць, — усміхаецца Сяргей. — У Наваполацку ў мяне заўсёды куча планаў — і на лецішча трэба з’ездзіць, і да родных у Докшыцы. І гэтыя два тыдні дома так хутка пралятаюць…

НЛ

2
Юзік Крулеўскі / ответить
17.07.2019 / 16:19
Прызнаецца, што яго абурае, што некаторыя асацыююць беларускую мову толькі з калгаснікамі і вёскай.
=================================================
Я некалькі разоў у сваіх каментрах адзначаў гэтую акалічнасць. Менавіта так! І ёсць з каго браць прылад, а менавіта з таго, хто казаў, што беларускай мове нельга перадаць яго вялікія думкі! І ён таксама калгаснік! Але, я кажу пра асноўну масую насельніцтва -- 95%, а не пра каментатараў НН, дзе нават каментары на рускай мове збольшага -- дадатныя адносна беларускай мовы. І самыя вялікія ворагі беларускай мовы -- як раз дзеці вёскі, якія дарваліся да ўлады.
1
NavuchencaBK / ответить
17.07.2019 / 17:05
Малайца, калега!
Не слабо яшчэ і ў Канале?
А то як Польшчай едзешь, дык зайздросьціш іхняму адзінзтву на 19-м і 27-м. Ды й ўвогуле, рухам Эўропы, палякаў часьцей пачуеш, ніж расейскую нават.
0
maha / ответить
18.07.2019 / 00:37
Смяяца з якой-небудзь мовы ні пры якай умове не будзе ні адзін разумны чалавек, асабліва калі ён асабіста ведае больш чым адну мову. Гэта яскравая прыкмета Шарыкавых. Трэба цвёрда засвоіць, што выкарыстоўваць беларускую мову мае права любы чалавек, і яго выбар мае права на павагу. Таму ўпэўнена ёй карыстайцеся, а да заўваг іншых людзей стаўцеся , як да пустога гуку. І на самай справе, якая каму розніца, што думаюць іншыя людзі? калі ў іх праблемы - хай прыстасоўваюцца або ідуць да псіхолага. Так што спакойна гаварыце па-беларуску, вашы каштоўнасці (мова) маюць права на існаванне, а вы адукаваны і варты чалавек! А хлопцу - павага.
Показать все комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
июль август сентябрь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31