Найти
04.07.2019 / 20:23РусŁacБел

Выкладчык з Бостана шукае беларускамоўную моладзь для анлайн-інтэрв'ю

Дарагія сябры!

Звяртаецца да вас выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер. Я сацыялінгвіст, зараз працягваю праект, які я пачаў у 2013 годзе - даследаванне «моўных аўтабіяграфій» і моўнага ўзусу беларускамоўнай моладзі. Я запрашаю жыхароў Мінска, Гомеля, Магілёва і Віцебска ўзростам ад 18 да 28 гадоў (прадстаўнікоў «пакалення незалежнасці») прыняць удзел у гэтым даследаванні. Мяне цікавяць як «новыя беларускамоўныя» (то бок тыя, хто выхоўваўся ў гарадскіх рускамоўных сем'ях, але свядома перайшлі на беларускую мову як галоўны сродак зносін), так і асобы, якія выраслі ў гарадскіх або вясковых беларускамоўных сем'ях і пастаянна гавораць па-беларуску (і/або на гаворцы) з ранняга дзяцінства.

Калі вы вырашыце прыняць удзел у гэтым даследаванні, вам будзе прапанавана далучыцца да фокус-групы з 6-8 чалавек узростам ад 18 да 28 гадоў для абмеркавання розных пытанняў, якія тычацца вашага вопыту як беларускамоўнага чалавека ў сучаснай Беларусі (будуць асобныя фокус-групы для «новых белрускамоўных» і беларускамоўных з дзяцінства). Групавыя інтэрв'ю будуць запісвацца, але будуць прыняты меры для забеспячэння прыватнасці вашых адказаў.

Планую правoдзіць інтерв'ю ў чатырох найбуйнейшых гарадах Беларусі: у Мінску з 8-га па 10-ае ліпеня, у Гомелі 15-га і 16-ага, у Магілёве 19-га і 20-га, і ў Віцебску 22-га і 23-га ліпеня.

Удзельнікаў групавых інтэрв'ю таксама запрашаю прыняць удзел у апытанні, якое будзе правoдзіцца праз электронную пошту ў верасні гэтага года. Матэрыялы інтэрв'ю разам з дадзенымі з апытання будуць выкарыстаны для навуковых прац і артыкулаў у галіне сацыялінгвістыкі.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у гэтым даследаванні, калі ласка, напішыце мне па адрасе: [email protected].

З нецярпеннем чакаю на ваш адказ!

З павагай,

Курт Вулхайзер

Dr. Curt Woolhiser

Department of Slavic and Eastern Languages

Boston College

Lyons Hall 210

140 Commonwealth Avenue

Chestnut Hill, Massachusetts 02467-3804 USA

Tel.: +1-617-552-3910

Fax: +1-617-552-3913

Email: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930