Написать новость
Найти
21.06.2019 / 12:31 7

«Если глаза на правду открывает только зарубежный сериал, нация обречена на что-то страшное…»

У сябе ў фэйсбуку піша літаратар з Івацэвіч Валер Гапееў.

Увеличить изображение

«Мне прапануюць паглядзець «Чарнобыль», — піша Валер Гапееў.

«Тады — 1 мая ў той год — я прыехаў дадому клеіць шпалеры, і да бабы Лідзькі ў той дзень прыехаў яе ўнук, мой сябар дзяцінства. Ён ляжаў — балела галава. Пасля МРТІ ён працаваў на станцыі. «У магазінах гарэлка стала без талонаў, бяры колькі хочаш. Бралі і пілі. Бо праз тры гадзіны быццам стрыжань распалены працінае шыю, і ні сагнуць, ні павярнуць галаву… вып’еш шклянку — адпускае…». Тады нам было па 23. Праз два гады Сяргей аблысеў, імпатэнцыя. І хутка памёр. Мы з ім былі разам кожнае лета ад 5-гадовага ўзросту.

Кажуць: трэба глядзець серыял…

На «Інтэграле» мы мелі некалькі схем дазіметраў, я выбраў не самую простую, з лічбавым індыкатарам і дэфіцытнай мікрасхемай, але сабраў — і ён запрацаваў. Праўда, за індыкатар заплаціў кошт пяці бутэлек гарэлкі. У Мінску было тады 17-25. Ад шашы дадому ішоў ля школы — 45-80. А на адным месцы, дзе некалі садзілі з біялагіцай гладыёлусы — да 300. На маім Восаве — плямамі, да 100. Такім жа быў фон у падполлі дома, дзе ляжала бульба. На страсе хлява — 400… Не паверыў адразу, тройчы перамераў.

У кіно, кажуць, праўда…

Першым пайшоў з жыцця мой хросны бацька, Венька. Пад пахамі лімфавузлы раздуліся да курыных яек. Балела яму, ажно плакаў слязьмі. Не вытрымаў, засіліўся. Пасля яшчэ дзядзька Іван, маўляў, гемарой. Тады не казалі пра рак прамой кішкі. І пайшлі мужчыны, адзін за другім: адразалі ногі па адной з-за нечаканай гангрэны ў дзядзькі Толіка, праз год — на могілкі. Дзядзька Васіль распаўнеў ажно раздуўся — цукровы дыябет… Два дзядзькі Міколы пачалі раптоўна кульгаць, апухалі ногі без дай прычыны. Чамусьці мужчыны, адны мужчыны напачатку… Больш за 76 не пражыў ніхто.

Паглядзець серыял «Чарнобыль»…

Штогод яго гляджу — на Радуніцу. Іду вуліцай — а па баках сцэны для здымкаў таго «чарнобыля». Ціш. Лясныя птушкі спяваюць раніцай. І нават удод прылятае, ходзіць па дарозе…

Пра што падумаў… Калі замежны серыял адкрывае самай малой частцы беларусаў вочы на праўду, у якой яны жылі і жывуць, нацыя асуджаная на нешта страшнае…»

Валер Гапееў, facebook.com

2
Ёпрст / ответить
23.06.2019 / 20:08
Вашаимя. Спачатку трэба "дзелаць" прэзідэнтаў. Вось тады и пачнем жыць як людзі, а не быдла!
16
Ляксандра / ответить
24.06.2019 / 14:27
Про правду сериала я бы не говорил.Ибо,точнее,там,как всегда,полуправда.Которая прикрывается правдой.
10
Алексей минский / ответить
24.06.2019 / 20:17
Хлусня, Яны грошы зарабляюць.
Показать все комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31