Найти
18.06.2019 / 13:001РусŁacБел

Уже сегодня! «Легко ли быть сусликом?» — узнают дети во время игры-спектакля

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэм’еру спектакля для дзяцей «Ці добра быць суслікам?», якая адбудзецца 18 чэрвеня ў Мінску. 

Наш спектакль — не проста пастаноўка, а яшчэ і гульня. Дзеці не толькі даведаюцца пра дзівосы і ператварэнні, якія могуць адбыцца ў школе, але і самі паўдзельнічаюць у іх. Задумаюцца пра тое, што можа атрымацца, калі не слухаць настаўніка. Што рабіць у той ці іншай сітуацыі, а галоўнае — навошта?

А яшчэ маленькіх наведнікаў чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы ды прыемныя сюрпрызы.

І гэта не ўсё! Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя размалёўкі «Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках». Гэта яркая маляванка з сучаснымі вясёлымі карцінкамі, якая на даступнай дзецям мове тлумачыць сур'ёзныя рэчы. Лёгкі сюжэт, блізкія дзецям вобразы, цікавыя малюнкі з дробнымі дэталямі ператвораць знаёмства з такой важнай тэмай, як правы чалавека, у цікавую гульню.

Кожны маленькі наведнік атрымае асобнік размалёўкі бясплатна

Дзе: Камп’ютарная акадэмія «ШАГ» (г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, трэці паверх, канферэнц-зала)

Калі: 18 чэрвеня, 18:30

Уваход вольны! 

Падзея ў Facebook

Спектакль і прэзентацыя адбудуцца ў межах праекта «Маё права».

Падпісацца на канал «Будзьмы» ў тэлеграме

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера