Найти
17.06.2019 / 12:44РусŁacБел

Летний фестиваль для детей и не только в Национальном историческом музее — 29 июня

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Нацыянальны гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12) запрашаюць на летні фэст для дзяцей і дарослых «Вандроўка ў дзівосны сад» у суботу, 29 чэрвеня, а 16-й гадзіне. 

Наведвальнікам прапануюцца прэм’ера гульні-спектакля «Хто расце ў садзе?», музыка, песні, вясёлыя конкурсы, майстар-класы…. А таксама падарункі для самых актыўных удзельнікаў.

Падчас спектакля «Хто расце ў садзе» яго аўтар Васіль Дранько-Майсюк разгорне перад маленькімі гледачамі інтэрактыўную дзею: раскажа і пакажа, якія адметныя істоты жывуць у яго садзе, іх характары, настроі і памкненні. Да прыкладу, у садзе жыве хітры вусень Мікіта, які хоча… А вось што ён хоча дазнаюцца наведнікі фэсту. А яшчэ дзеці даведаюцца, як адрозніць вішню ад чарэшні, грушу ад яблыні, калі дрэвы яшчэ не ў квецені, навучацца абараняць расліны ад прагавітага вусеня. І што важна, дзеткі будуць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гульні-спектакля, падчас якога чакаюцца арыгінальныя гульні і нечаканыя выпрабаванні, а настрой будзе абавязкова сонечны!

Дарослыя таксама не будуць абдзеленыя ўвагай. На фэсце адбудзецца цікавая і карысная сустрэча з псіхолагам Наталляй Данілавай, якая распавядзе пра асноўныя прынцыпы пазітыўнага выхавання дзяцей і адкажа на пытанні наведнікаў.

І прыемны дадатак: набыўшы квіток на фэст, наведвальнікі займеюць магчымасць яшчэ і паглядзець асноўную экспазіцыю і часовыя выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

budzma.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930