Найти
12.06.2019 / 15:094РусŁacБел

Белорусская поэтесса Татьяна Зиненко: короткая жизнь, горькая лирика

Нарэшце атрымаў кніжку «выклятай» паэткі Таццяны Зіненка (1960—2011) «Гарчэйшае пітво», піша ў сваім фэйсбуку Леанід Галубовіч. «Як на маё ўспрыманне, адна з найлепшых кніг нашай жаночай паэзіі», — мяркуе ён.

Фота ex-press.by

* * *

Мёртвыя мёртвых вядуць —
і не бачаць.
Сумныя песні пяюць — 
і не плачуць.

Божа, твая любоў 
нам не паможа.
Ты — не нашая кроў,
Божа…

Узыдзе жаданы час
над намі
і раз’яднае нас
з маскалямі.

І мы на сваёй зямлі,
на волі
будзем сабе паміраць
паволі,

каб нарадзіўся свет
новы
з нашай крыві
і мовы.

Мёртвыя мёртвых вядуць —
і не бачаць.
Сумныя песні пяюць — 
і не плачуць…

ГАРЧЭЙШАЕ ПІТВО

Анатолю Сысу

Толькі табе пазайздрошчу,
толькі табе не зманю…
Нас пакараюць на плошчы,
нам пашкадуюць агню.

Мы, што ніколі з табою,
не абняліся ў жыцці,
будзем сцяблінай адною
разам да сонца расці,

Покуль зялёная крона
лісце на дол не страсе.
Нас пакараюць бяскроўна:
ветліва і пакрысе.

Мы не народжаны доўга
жыць і жыццё разумець.
нам абяруць, як нябогам,
самую лёгкую смерць.

І, парынаючы ў Лету,
мы не згадаем зямлю,
дзе паміраюць Паэты,
перш чым пачуюць: «Люблю…»

1998

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера