Найти
07.06.2019 / 19:175РусŁacБел

Архітэктура старадаўняга Берасця будзе адноўлена ў AR-праграме

Стваральнікі мабільнай праграмы reBrest — гіда па страчанай архітэктурнай спадчыне Брэста, абвясцілі збор сродкаў на фінальны этап распрацоўкі, у выніку якога з'явяцца дадатковыя аб'екты, тэкставыя і аўдыё маршруты і іншыя карысныя функцыі. Базавая дэманстрацыйныя версія неўзабаве з'явіцца на платформах android i ios. Пакуль што ў ёй даступны прагляд толькі аднаго аб'екта — храма Бернардынскага жаночага кляштара. А таксама ёсць магчымасць знайсці яго на месцы і зрабіць фота/відэа аб'екта.

Прадзюсар праекта Віктар Клімус кажа, што гэта падарунак гораду да 1000-годдзя, найперш нам і ад нас саміх. І разлічвае на дапамогу, не толькі фінансавую, ад усіх, хто не абыякавы да культурнай спадчыны Брэста.

Даведацца пра праект падрабязней і дапамагчы яму ажыццявіцца можна на старонках у сацыяльных сетках:

https://vk.com/rebrest_ar 

https://www.facebook.com/reBrest.AR

Відэа прэзентацыя ТУТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера