Написать новость
Найти
24.05.2019 / 15:52 3

Автор белорусских палиндромов Виктор Жибуль рассказал, как важно следовать за вдохновением

Гутарка «Радыё Свабода» з паэтам Віктарам Жыбулем, які ў дадатак зьяўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва ў Менску. Гаворым пераважна пра тое, навошта і каму патрэбная паэзія, але крыху чапляем таксама іншыя заняткі Віктара — літаратуразнаўства і архівістыку.

Увеличить изображение

Віктар Жыбуль як Страх у спэктаклі «8 пачуцьцяў». Фота Кацярыны Фяцісавай.

Прозьвішча Віктара Жыбуля завязла мне ў вушах гадоў 20 таму, калі ў мае рукі патрапіла ягоная паліндромная паэма «Рогі гор». З таго часу мяне вярэдзіла пытаньне, як і навошта ён гэтую паэму напісаў. Нарэшце я наважыўся паставіць яму гэтае пытаньне рубам.

Як звычайна ў «Гутарках зь Янам», на сайце я даю толькі кароткія фрагмэнты выказваньняў майго суразмоўніка. Поўная краса — у аўдыёфайле.

Розьніца паміж празаікам і паэтам

«Празаік, калі пачынае пісаць, ён ужо ведае, пра што ён напіша і што ў яго атрымаецца. А ў паэта, усё ж такі, трошкі інакш. Ён ня ведае, дзе яго можа ахапіць натхненьне, і нават калі пачне пісаць верш, яшчэ ня будзе ведаць, чым гэты верш скончыцца».

Цудоўнае вынаходніцтва

«Паэзія — гэта вельмі цудоўны сродак камунікацыі. Прычым, з дапамогай яе можна камунікаваць ня толькі са сваімі знаёмцамі, але і з тымі людзьмі, якіх ты ўвогуле ня ведаеш, але якія прачытаюць твае вершы дзесьці ў часопісе або ў інтэрнэце. І, адпаведна, камунікаваць зь людзьмі, якія жылі задоўга да цябе або будуць жыць пасьля цябе. Таму ў гэтым пляне паэзія — гэта, можна сказаць, адно з найбольш цудоўных вынаходніцтваў».

Пра адзін з творчых імпульсаў

«Я чалавек, які часта піша нешта такое, чаго яму не хапае ў беларускай літаратуры або ў фармальным, або ў стылістычным пляне».

Спакушаны паліндромамі

«Я быў вельмі зачараваны гэтай паэтычнай формай. Заўсёды мяне ўражвала, калі радок чытаўся і зьлева направа, і справа налева, і пры гэтым яшчэ захоўваўся нейкі сэнс. Паліндром, на маю думку, гэта той выпадак, калі мова зьяўляецца адначасова і матэрыялам, і інструмэнтам, і ў нейкім сэнсе суаўтарам паэта».

«Горад — там шмат дарог»

«У нас быў такі выпадак, калі двум розным чалавекам у галаву прыйшоў той самы паліндром. Напрыклад Серж Мінскевіч напісаў верш пад назвай «Горад — там шмат дарог» і вельмі радаваўся з гэтай нагоды, пакуль яму не сказалі, што дакладна такі самы радок ёсьць у Рыгора Крушыны. І Серж Мінскевіч у творчых пакутах прыдумаў новы варыянт свайго радка — «Горад — тут пуп дарог», які наадварот чытаецца як «Горад — пуп тут дарог».

Усхваленьне літаратуразнаўцаў

«Я не лічу нейкім мінусам тое, што большасьць вершаў пэўнага паэта будзе цікавая толькі літаратуразнаўцам. Бо літаратуразнаўцы — гэта самыя ўважлівыя, адданыя і ўдзячныя чытачы. Калі б не было гэтай любові да слова, да літаратуры, яны не рабіліся б літаратуразнаўцамі. Гэта напэўна вельмі каштоўныя людзі ў наш час, калі чытае ў прынцыпе ня так шмат народу».

Чым цікавыя беларускія паэты 1920-х і 1930-х

«Найчасьцей я гляджу на спадчыну тых паэтаў не праз прызму мартыралёгіі. Я нават магу пачаць дасьледаваць творчасьць нейкага паэта, абсалютна нічога ня ведаючы пра ягоны лёс і ягоную біяграфію. (…)

Скажам, зачапіў мяне неяк верш у адным з выданьняў 20-х гадоў: «Загубіла зара залатая ключы». Верш уяўляе зь сябе такі цікавы экспэрымэнт у галіне строфікі, там шмат што будуецца на паўторах розных фраз, яны там даволі ўдала абгульваюцца. Аўтар верша — Янка Валасэвіч. Я пра яго нічога ня ведаў на той момант і пачаў шукаць ягоныя іншыя вершы, пачаў шукаць нейкія біяграфічныя зьвесткі. (…)

Паэзія міжваеннай Беларусі мае напэўна сваю непаўторную эстэтыку. Сучасныя паэты так ужо ня пішуць. І калі сёньня нехта захоча даведацца больш пра тую эпоху, пра тыя часы, неяк прасякнуцца той атмасфэрай, то варта ўзяць, пагартаць і пачытаць кнігі тых паэтаў і пісьменьнікаў, бо нашыя сучасьнікі тады не жылі і так добра пра той час не напішуць».

Ян Максімюк, Радыё Свабода

0
ўўў / ответить
24.05.2019 / 22:23
Жыбуль любы ж
0
хамса / ответить
26.05.2019 / 07:46
увесь час забываю (малая аператыўная памяць у мяне)), што значаць гэтыя словы 'паліндром' і т.п. (ну слова 'анаграма' - любімую фішачку сваю я ўжо вывучыла)) дык паліндром.. чытаю ў Вікі - 'например, число 101' угу.. «а роза упала на лапу Азора»
а ружа ўпала на лапу Ажура))
0
хамса / ответить
26.05.2019 / 07:52
паліндромы і т.п. - гэта наша System of a Down, так Мад.?)
калі мой Мад. калі-небудзь падыдзе да мяне і працягне валошку са словамі - ружа табе.. галоўнае мне ў гэты момант не прачытаць гэту ягоную фразу наадварот)))
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31