Найти
09.05.2019 / 10:239РусŁacБел

Юрий Зиссер и Юлия Чернявская присоединились к вахте в Куропатах

Фота з фэйсбука Паўла Севярынца.

Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер і яго жонка, пісьменніца Юлія Чарняўская, на Радаўніцу наведалі Курапаты і далучыліся да варты каля рэстарана «Поедем поедім».

«Лес смутку. А вазончыкі на сеткаватым плоце - ноў-хаў упаўнаважаных асоб. Замест крыжоў — «прыгожанькі парадачак». Пры нас пад'ехала машына, кіроўца папрасіў дзве «цікавыя ўлётачкі» і паехаў у рэстаран. Дарэчы, ніхто яму перашкод не чыніў: у падучай не біўся, не кусаў яго за нагу ці за кола і пад машыну не кідаўся. Ну, может камусьці перадасць улётку, хто зразумее…» — напісала ў сваім фэйсбуку Юлія Чарняўская.

Юры Зісер быў сярод ахвярадаўцаў на стварэнне народнага мемарыялу на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Абаронцы мемарыяла былі вельмі ўсцешаныя сімвалічнай падтрымкай з боку Юрыя Зісера.

«Адстаялі варту БХД у Курапатах. Выходны, было каля 30 машынаў. Абаронцаў — чалавек 15 за дзень. Вялізная падзяка ўсім, хто падтрымаў!

Вольга Гулецкая прывезла яблычны пірог з кавай, Юлія Фралова зладзіла малітву на варце, Іларыён Трусаў са сцягам быў увесь вечар.

А 19-й супольную малітву на курапацкай Галгофе правялі евангельскія хрысьціяне з [царквы] Яна Прадвесніка.

Адметна, што на варту завіталі заснавальнік партала Тут.бай Юрый Зісер (які шмат ахвяраваў на мемарыял у Курапатах) і ягоная жонка культуролаг Юлія Чарняўская. Дзякуй! Верым, можам, пераможам!» — напісаў у сябе ў фэйсбуку адзін з арганізатараў пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедім» Павел Севярынец.

nn.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031