Найти
05.05.2019 / 10:2374РусŁacБел

Разработчик национальной системы видеонаблюдения: В Беларусь попал случайно. Запрещаю белорусский язык в чатах

Александр Шатров - создатель IT-компании Synesis с центрами разработки в Минске и Москве. Он занимает 52-е место в рейтинге самых влиятельных и успешных бизнесменов Беларуси.

probusiness.io

Самый важный продукт его Synesis - система, которая позволит объединить тысячи камер видеонаблюдения и датчиков во всей Беларуси в единую сеть. Проект реализуется совместно с Министерством внутренних дел.

Шуневич объединит тысячи камер видеонаблюдения и датчиков по всей стране в единую сеть

Партал dev.by зрабіў гутарку з Шатровым.

Журналістка выцягнула навонкі перакананні бізнэсмена, відэа дае даволі яснае разумення ягонага партрэту. 

Так, Шатроў расказаў, што сам ён з Расіі — бацькі скончылі Баўманскі ўніверсітэт, бацька пайшоў працаваць у КДБ. 

У Беларусь Шатроў трапіў выпадкова, калі ўжо меў бізнэс у Маскве, бо «знаёмы прачытаў, што ёсць такі горад — Мінск, там ёсць праграмісты, там людзі значна таннейшыя». 

Журналістка папрасіла яго пракаментаваць чуткі, што ва ўнутраных чатах кампаніі, якая працуе ў Беларусі, нібыта забаронена выкарыстоўваць беларускую мову.

«У нашых чатах забаронена выкарыстоўваць мовы, якія не ведае большасць людзей. Нельга выкарыстоўваць іспанскую, украінскую, італьянскую. Большасць людзей выкарыстоўваюць рускую і англійскую. Калі вы хочаце з людзьмі ўзаемадзейнічаць, то прынята выкарыстоўваць тыя мовы, якія разумеюць усе, — адказаў Шатроў. —

У нас было нелькі выпадкаў, калі народ падкрэслена выкарыстоўваў беларускую, ведаючы рускую. Падкрэслена! То бок, гэта не тая сітуацыя, калі чалавек не ведае рускай. Ёе ведае, але выкарыстоўвае беларускую. Я катэгарычна супраць такіх момантаў, бо ён стварае перашкоды для ўсіх тых, хто гэтай мовы не ведае. Таму тут няма ніякай тэорыі змовы». 

Журналістка таксама згадала пост Шатрова ў фэйсбуку пра падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі ў цэнтр Мінска вывелі спецназ і бронетэхніку, каб не даць людзям сабрацца на Дзень Волі. Гэта быў год, калі людзі масава выходзілі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з прынятым «падаткам на дармаедаў». 

«Быў скугол на тэму, што тут ніякай дэмакратыі, вось Еўропа, Амерыка!.. Там трава зелянейшая і ўсё лепш. Але калі нехта хоча адстойваць грамадзянскую пазіцыю, трэба рабіць гэта ў рамках закона. Я не кажу, што не трэба парушаць закон — ваша права. Ведаеце, можаце рабіць дворнікам і атрымліваць мала, а можаце наркотыкі прадаваць — зарабляць шмат. Але вы ўсведамляеце, што калі вас затрымаюць, вы атрымаеце гіганцкі тэрмін. Будзе дзіўна, калі вы тады пачнеце крычаць, што калі ў Амерыцы легалізавалі наркотыкі, чаму для вас тады тут такое стаўленне? Вы самі ўсведамляеце наступствы, а калі яны наступаюць, то прыміце гэта. Яны ішлі на дэманстрацыю, якую ім не санкцыянавалі, яны на што разлічвалі?», — патлумачыў Шатроў. 

І таксама дадаў, што за два гады сваё пазіцыі не змяніў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930