Написать новость
Найти
4
гыгыгы / ответить
24.04.2019 / 13:29
Дауно было цикава гэтае пытанне. Дзякую
2
гоблін / ответить
24.04.2019 / 14:00
Дзякую, было цікава прачытаць! 
4
Ангеліна / ответить
24.04.2019 / 14:16
Калі я вучылася ў школе, мы спачатку пісалі ў сшытках выключна "травень". Але аднойчы (другая палова дзевяностых, год не памятаю), настаўніца сказала: "Адгэтуль аіфцыйная мова "травень" не прызнае, пішам толькі "май"". 

Для мяне выкарыстоўванне слова "май" з'яўляецца недарэчным. Магчыма, гэта прыйшло калісьці ў Баларусь як паланізм. У палякаў таксама ўсе месяцы маюць польскія назвы, і толькі май - з лаціны. З расейскай не варта параўноваць - там усё лацінскае. Алі калі мы маем 11 месяцаў сваіх, адметных, навошта адін іншамоўны?
18
Axel Justas / ответить
24.04.2019 / 15:24
Хто аўтар? Адмысловец у мове, ці яшчэ адзін "бабця ў вёсцы заўсёды так казала"?
2
Казік / ответить
24.04.2019 / 16:14
Варта адзначыць, што «чай» гэта да таго ж і назва пэўнай расліны. І нелагічна называць напой, дзе гэтай расліны няма, скажам адвар рамонка “чаем”, а не “гарбатай”.
3
Юры з-пад Дворышча / ответить
24.04.2019 / 18:57
Вось гэтае "і так, і так" - не адметнасьць, а тупа неўнармаванасьць. "Май" - лацінізм, "Травень" - роднае, славянское слова, і са сталай гісторыяй пісьмовага ўжываньня з XII ст.
Ну а спасылацца на народныя формы далёка не заўсёды дарэчна. Калі б нашыя суседзі так рабілі і не правялі б упартнай працы па ачышчэньні, не было б унікальнай літоўскай мовы, цудоўнай чэскай - працягвалі б размаўляць на засьмеччанай германізмамі і паланізмамі гаворцы.
Беларусы ў 20-я рабілі тую ж важную справу па складаньню новай тэрміналогіі, даставаньню зь нябыту старых слоўцаў - а мы, нашчадкі, дзячым ім нейкім "маям" і жудасным маўленьнем бяз аніякай мяккасьці...
1
Сяржук Вінаградаў / ответить
24.04.2019 / 19:09
Абсалютная сынанімія - усё ж такі зьява рэдкая. Звычайна сынонімы маюць стылістычныя альбо полісэмічныя адрозьненьні. Напрыклад, беларускае слова "май" можа азначаць ня толькі месяц, але й абагулена "росквіт", "вясну", у той час як "травень" такое шматзначнасьці ня мае. Дарэчы, гэтая адназначнасьць слова "травень" - адзін з аргумэнтаў на карысьць яго ўжываньня як назвы месяца.
2
алесь менски / ответить
24.04.2019 / 19:51
толькі травень
1
Ян Севярын Бакей / ответить
24.04.2019 / 21:53
не фалькларыст ніразу , магу груба памыліцца, але , здаецца,"маем" называлі і зеляніну, упрыгожваючую хаты на Сёмуху, не?
 ўжываю назву"травень" - хаця б таму, што гэта адрозьнівае ад суседзяў з Усходу і Захаду, чые моўныя ўплывы і без таго залішне багатыя...
1
Раман / ответить
25.04.2019 / 08:28
ТРАВЕНЬ !!!
1
хамса / ответить
27.04.2019 / 08:27
>А па-беларуску: і так, і так.
вось таму яна такая і багатая наша мова.. не збядняйце мовы - як Той казаў (Рэд.).. не варта
прачытайце слова ’травень’ наадварот = ’не варта’ ))
2
гоблін / ответить
28.04.2019 / 15:55
(глумливо хихикает)
0
Жвір / ответить
28.04.2019 / 20:06
Travieņ.
1
алесь менски / ответить
01.05.2019 / 00:22
хай май будзе у россиян
1
хамса / ответить
01.05.2019 / 07:52
(Пчолка Мая))
хм.. а і сапраўды - май - адзіны месяц у нашым календары, назва якога мае саражытнарымскае паходжанне 'Римский поэт Овидий утверждал, что месяц май получил имя в честь maiores или «старейшин», и что следующий месяц (июнь) назван в честь iuniores или «молодых людей»'
а ваша па-кор-на-я) слуга, як толькі з'явілася на нн, так раскладала слова 'май-стар' - тыпу 'стары') але ўжо ніхто не памятае)
0
Садоўскі, Пётра / ответить
06.05.2019 / 13:28
Усяму сваё месца: "Савецкія майскія ўрачыстасьці" (1-га і 9-га ды партыйны Дзень друку) не назавеш "травеньскімі". Будзе штучна. "Пасьля цёплых травеньскіх дажджоў усё вакол зазелянела" -- лепш, чым "майскіх". "Перад Тройцай (Сёмухай) уздоўж гародчыка (палісадніка)  з абодвух бакоў перад уваходам у хату рабілі майскую алейку (ставілі  "май")  з маладых бярозак і ўпрыгожвалі дзьверы галінкамі і кветкамі". Так бы мог напісаць мой аднагодак, узгадваючы пасьляваенны час канца 40-х ды пачатку 50-х. Я не ўпэўнены, што тут "май" не мае ніякага пасярэдніцтва ці выпадковага супадзеньня гучаньня нейкай формы пажаданьня "маентнасьці" з назвай месяца. У даваеннага нямецкага славіста (прозьвішча не магу прыгадаць) сустракаў  амаль настратычныя матывы этамалогіі гэтага звычаю як пэўнага абярэгу. што нясе багацьце ў дом. 
   Калі гаварыць пра ўнармаванасць назваў месяцаў, лагічна было б аддаваць перавагу траўню, каб не парушаць гармонію з астатнімі "гаваркімі" назвамі  месяцаў.     
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера