Написать новость
Найти
24.04.2019 / 13:55 16

Мова наша. Май ці травень?

Увеличить изображение

Як правільна: май ці травень? Людзі, для якіх беларуская мова чужая, а расейская родная, часам пераносяць унутраную логіку расейскай мовы на беларускую. Скажам, у расейскай «бегемот» і «гіпапатам» — абсалютныя сінонімы, і для іх гэта абсалютна нармальна. Але калі ў расійскай мове ёсць толькі «чай», ім думаецца, што ў беларускай мове мусіць быць толькі адзін яго адпаведнік. Між тым у беларускай мове існуюць два нейтральныя сінонімы «чай» і «гарбата». Няма ніякай розніцы: чай ці гарбата, чай з мятай ці гарбата з мятаю. Тое самае і са словамі «май» і «травень». Ці вось вам прыклад з ангельскай мовы: litter, garbage, trash, junk, waste, rubbish… Па-ангельску маса сінонімаў, вельмі блізкіх, для аднаго нашага слова «смецце». 

Слова «май» — абсалютна нармальнае. Па-беларуску жыта «маюе» (па-расейску: колосится), першыя грыбы — «маёвыя» (па-расейску: каласавікі). Але існуе і сінонім «травень» — з той жа лінейкі, што чэрвень, жнівень. Па-польску і па-расейску: толькі «май». Па-ўкраінску: «травень». А па-беларуску: і так, і так.

Сяргей Гезгала

1
алесь менски / ответить
01.05.2019 / 00:22
хай май будзе у россиян
1
хамса / ответить
01.05.2019 / 07:52
(Пчолка Мая))
хм.. а і сапраўды - май - адзіны месяц у нашым календары, назва якога мае саражытнарымскае паходжанне 'Римский поэт Овидий утверждал, что месяц май получил имя в честь maiores или «старейшин», и что следующий месяц (июнь) назван в честь iuniores или «молодых людей»'
а ваша па-кор-на-я) слуга, як толькі з'явілася на нн, так раскладала слова 'май-стар' - тыпу 'стары') але ўжо ніхто не памятае)
0
Садоўскі, Пётра / ответить
06.05.2019 / 13:28
Усяму сваё месца: "Савецкія майскія ўрачыстасьці" (1-га і 9-га ды партыйны Дзень друку) не назавеш "травеньскімі". Будзе штучна. "Пасьля цёплых травеньскіх дажджоў усё вакол зазелянела" -- лепш, чым "майскіх". "Перад Тройцай (Сёмухай) уздоўж гародчыка (палісадніка)  з абодвух бакоў перад уваходам у хату рабілі майскую алейку (ставілі  "май")  з маладых бярозак і ўпрыгожвалі дзьверы галінкамі і кветкамі". Так бы мог напісаць мой аднагодак, узгадваючы пасьляваенны час канца 40-х ды пачатку 50-х. Я не ўпэўнены, што тут "май" не мае ніякага пасярэдніцтва ці выпадковага супадзеньня гучаньня нейкай формы пажаданьня "маентнасьці" з назвай месяца. У даваеннага нямецкага славіста (прозьвішча не магу прыгадаць) сустракаў  амаль настратычныя матывы этамалогіі гэтага звычаю як пэўнага абярэгу. што нясе багацьце ў дом. 
   Калі гаварыць пра ўнармаванасць назваў месяцаў, лагічна было б аддаваць перавагу траўню, каб не парушаць гармонію з астатнімі "гаваркімі" назвамі  месяцаў.     
Показать все комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
май июнь июль
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30