Найти
22.04.2019 / 13:26РусŁacБел

В Минске стартует новая интеллектуальная игра «ВечаР». Рассказываем, в чем смысл

У гульні ёсць адзін раўнд у фармаце папулярнай «Мазгабойні», але яшчэ тры туры абсалютна іншыя. Першы «ВечаР» адбудзецца ўжо ў гэты аўторак, 23 красавіка, а 19-й гадзіне ў рэстарацыі «Публіка» (Мінск, праспект Пераможцаў, 21). Гэтым разам удзел бясплатны, зарэгістравацца можна тут.

А цяпер — пра фармат і правілы.

Кожная гульня прысвячаецца асобнай тэме, з якой мы сутыкаемся ці не кожны дзень. Заданні кожнага з чатырох раўндаў выбудоўваюцца вакол яе. Як правіла, гэта дыскусійнае грамадскае пытанне.

Першы тур — «Дэтэктыў». Пяць загадак-рэбусаў, на якія камандзе трэба адшукаць адказы. Цікава, што пры гэтым даюцца падказкі, але праўдзівая з іх толькі адна. Удзельнікам трэба зразумець, якая менавіта. На пошук адказаў даецца 100 секундаў.

Пасля таго, як каманды здаюць свае карткі, на экране паказваюцца правільныя адказы.

Другі тур — «Біятлон». Усім камандам даецца заданне накшталт: назавіце аргументы на карысць падвышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце. Удзельнікі мусяць за дзве хвіліны іх сфармуляваць, пасля чаго па адным прадстаўніку ад каманды выходзяць да сцэны. Яны па чарзе зачытваюць па адным аргуменце са свайго спісу. Выйграе той, у каго іх назбіраецца найбольш.

Пры гэтым знешні эксперт сочыць за тым, каб аргументы не паўтараліся і каб удзельнікі не называлі нерэалістычныя рэчы.

Дадамо, што каманда мае права замяніць свайго спікера і адзін раз даць яму падказку.

Трэці тур — «Мазгабойня». Тут усё проста: сем пытанняў, на якія трэба аператыўна даць адказы, плюс яшчэ 100 секундаў на падумаць.

Чацвёрты тур — дыскусія. Тэма яе сугучная з тэмай усёй гульні (дапусцім, гарадская праблема). У кожнай каманды — свая роля і адпаведны ёй погляд на праблему і рашэнне. Заданне — сфармуляваць гэты погляд і агучыць рашэнне праблемы. Напрыклад, як зрабіць у Мінску грамадскі транспарт бясплатным? Свае прапановы агучваюць чыноўнік, бізнэсовец, грамадскі актывіст — якая каманда якую ролю выцягне. На абарону пазіцыі спікерам даецца 90 секундаў.

Пасля рандамайзер выпадковым чынам размяркоўвае, якая каманда якому спікеру задае дадатковыя пытанні.

Калі ў першых трох турах можна зарабіць максімальна па 20 балаў за кожны, то ў чацвёртым, дыскусійным, адразу 40 балаў. Кожны ўдзельнік пасля апошняга раўнда піша на картцы, якая каманда, на яго думку, была найбольш пераканаўчай (вядома, апроч сваёй). Пасля ўсе галасы падлічваюцца і камандам даюцца адпаведныя балы. 100 балаў — максімальна магчымая агульная колькасць.

Для гульні аптымальна, калі ў камандзе ад чатырох да васьмі ўдзельнікаў.

Чаму «ВечаР»?

Дыскусійная гульня натхняецца спрадвечнымі традыцыямі прадзедаў, а дакладней — Полацкай традыцыяй супольнага абмеркавання грамадскага жыцця на адмысловым Вечы.

Веча — гэта народны сход у Сярэднявеччы, адна з ранніх формаў дэмакратыі. Склікалася Веча для абмеркавання і прыняцця рашэнняў па тых пытаннях, якія тычыліся ўсёй супольнасці — у палітычнай, грамадскай, эканамічнай, а таксама канфесійнай і культурнай сферах.

Веча — форма прамой дэмакратыі, дзе асноўныя рашэнні ініцыююцца, прымаюцца і выконваюцца самімі чальцамі супольнасці, а пазней — грамадзянамі. Прамая дэмакратыя — гэта тое, што аб’ядноўвае грамадства Усходняй Еўропы ХІІ—XV стст. (Полацк, Вялікі Ноўгарад, Пскоў) з антычным светам (Афінская дэмакратыя VI—IV стст.), з познесярэднявечнай і рэнесанснай Італіяй (Фларэнтыйская рэспубліка).

У беларуска-літоўскіх хроніках XVII ст. склалася традыцыя параўноўваць дзяржаўна-палітычны лад старажытнага Полацка з венецыянскім. Адпаведны раздзел «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай» меў назву «Аб полацкай свабоднасці або Венецыі».

Новая інтэлектуальная гульня «ВечаР» — гэта аднаўленне традыцыі грамадскіх абмеркаванняў дыскусійных пытанняў. Толькі ўжо ў новай сучаснай гульнявой форме. Гэта спаборніцтва разумных і таленавітых, якое дае магчымасць атрымаць грамадскае прызнанне, ды проста асалоду.

Першая гульня адбудзецца ўжо ў гэты аўторак, 23 красавіка, а 19-й гадзіне ў рэстарацыі «Публіка» (Мінск, праспект Пераможцаў, 21).

Калі ў вас ёсць каманда (ці калі яшчэ няма), то рэгіструйцеся па спасылцы: https://bit.ly/2GzvgT3

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930