Найти
03.04.2019 / 15:02РусŁacБел

7 апреля — «Академкнига» приглашает на встречу, посвященную книге «Колер Беларусі» Михала Анемподистова

ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 17.45.

Апынуцца ў атмасферы гукаў і сэнсаў «Колера Беларусі» Міхала Анемпадыстава можна будзе 7 красавіка ў прасторы Ок16 у межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

А 17-й гадзіне адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў прэміі імя Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. Адразу пасля цырымоніі а 17.45 пачнецца творчая імправізацыя з удзелам акцёра Рамана Падалякі і музыкі Зміцера Лук’янчыка «Чуць. Бачыць. Разумець» паводле кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі».

«Колер Беларусі» — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе яскравыя колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннем трох стыхій.

Гэтая кніга стала апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта. Яна не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць «думаць вачыма». «На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма …»- распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

Увечары 7 красавіка мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігу.

Таксама набыць яе ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930