Найти
28.03.2019 / 10:574РусŁacБел

Все белорусские пользователи «Одноклассников» получили предложение перейти на белорусскоязычную версию

Сацыяльная сетка «Аднакласнікі» займела беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала даступная карыстальнікам на ўсіх платформах: у дэсктопнай і мабільнай версіях сацсеткі, а таксама ў мабільных дадатках на iOS і Android.

Лакалізацыя сінхранізуецца на ўсіх платформах. Пасля ўключэння на любой з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх астатніх версіях «Аднакласнікаў».

Для лакалізацыі было перакладзена больш за 100 тысяч слоў. Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і логіку работы часткі сэрвісаў — напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых. Пасля ўключэння новай мовы паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама прыходзяць па-беларуску.

Сёння ўсе карыстальнікі «Аднакласнікаў» у Беларусі атрымалі паведамленні пра магчымасць пераходу на нацыянальную мову інтэрфейса, а для тых, хто ўжо пераключыўся, шапка сайту набыла вядомы традыцыйны арнамент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930