Найти
28.03.2019 / 11:06РусŁacБел

30 апреля — «Голиафы» представят в Бресте новые издания

Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1). Пачатак аб 11.50.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца сёлета ў горадзе над Бугам. 30 сакавіка, у суботу, чарговы дзень фестывальнай праграмы пройдзе ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1).

Выдавецтва «Галіяфы» прэзентуе тры кнігі. Тры шыкоўныя выданні!

Надзея Ясмінска. «Дом цікаўных казак»

Гучныя чытанні і аўтограф-сесія для дзяцей 4—10 год. Пачатак аб 11.50.

«Дом цікаўных казак» - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеi Ясмiнска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямi мастачкi Алены Сацута. Героі кнігі сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.

Валерый Гапееў. «Пазл»

Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія. Пачатак а 16.30.

Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы?

Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі, якія не намі маляваліся, не намі выразаліся… Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героямі ад уладных чыноўнікаў да бадзякоў, без міфаў пра талерантнасць і рахманасць, без сентыментаў і спробаў шкадавання — у новым рамане Валера Гапеева.

Сяргей Белаяр. «Расследаванні інспектара Сарвы»

Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія. Пачатак а 18.00.

Навукова-фантастычныя апавяданні. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, крымінал… У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік Шэрлака Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.

Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера