Найти
05.03.2019 / 15:381РусŁacБел

Украинские бестселлеры для детей будут изданы в переводе на белорусский язык

«Хто расце ў парку» (2016) і «Хто расце ў садзе» (2017) — серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў — пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі. Зараз на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей» ідзе збор сродкаў на выданне кніжак. 

«Хто расце ў парку»

Гэта кніга пра парастак, які шукае, да каго ён падобны. Парастак знаёміцца з 10 дрэвамі, дазнаецца, як яны выглядаюць, якое ў іх лісце, кветкі, кара і плады, як гуляюць з імі дзеці і ў якіх мэтах выкарыстоўваюць дарослыя. Урэшце парастак знаходзіць сваё дрэва, і разумее, што шчасце - гэта «знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага да цябе»

«Хто расце ў садзе»

Гэта кніга пра салоўку, які ўвесну прыляцеў у стары сад і шукае, дзе пабудаваць сабе гняздзечка. Гняздзечка, якое мае нагадваць салоўку пра яго бацькоў, бо тады і спеў ягоны будзе найпрыгажэйшым. Гэта кніга пра насельнікаў старога саду - садовыя дрэвы і кусты, чыя квецень упрыгожвае кожную старонкі кнігі. А таксама пра людзей, якія пасадзілі і даглядаюць гэты сад - дзядулю, бабулю і ўнучку. Пра клопат і любоў, якія не паміраюць, нават калі нехта з сям'і адлятае на нябёсы.

Што цікавага ў гэтых кнігах?

  • красамоўныя малюнкі, нездарма гэтыя кнігі называюць кнігамі-карцінкамі.
  • батанічныя апісанні, якія зацікавяць як дзяцей, так і дарослых. Ці ведаеце вы які малюнак на кары дуба? а якія навобмацак лісткі вішні? а пад якімі дрэвамі жывуць зялёныя вожыкі?
  • падказкі, як гуляць з лісцем і пладамі дрэваў. І гэта, дарэчы, выдатная нагода для дарослых узгадаць сваё дзяцінства і свае гульні
  • невялікі аб'ём тэксту не дасць занудзіцца самым маленькім слухачам
  • вялікі шрыфт, зручны для чытачоў-пачаткоўцаў
  • тэма сямейных стасункаў, вельмі цёпла і далікатна раскрытая: хто мы, да каго падобныя, што дае нам падтрымка бацькоў, як праяўляецца клопат і любоў, ці прысутнічае родны чалавек у нашым жыцці пасля сваёй смерці
  • кожная кніга - гэта запрашэнне ў падарожжа на блізкія адлегласці, бо іх можна браць з сабой на шпацыр каля дома, і на далёкія, бо ў кожнай кнізе сустракаецца 1 незвычайная расліна (гінкга ў «Хто расце ў парку» і айва ў «Хто расце ў садзе»). Каб з імі пазнаёміцца, давядзецца выправіцца ў сапраўднае падарожжа, напрыклад, у Батанічны сад). 

Кніга «Хто расце ў парку» увайшла ў міжнародны спіс Белыя вароны (White Ravens) 2016, куды заносяць дзіцячыя кнігі, якія маюць сусветнае значэнне. А таксама яна прызнаная лепшай украінскай кнігай для дзяцей у намінацыі «Проза для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту», паводле «Рэйтынгу крытыка — 2016».

Як кнігі будуць выглядаць

Аўтары

Перакладчык

Калі кнігі будуць выдадзеныя?

Як мага хутчэй! Бо менавіта з такімі кнігамі трэба сустракаць вясну і лета!

Пераклад зроблены, макеты цалкам гатовыя да друку, з друкарняй дамоўлена. Таму, як толькі збярэцца патрэбныя сума, кнігі пойдуць у друк.

Навіны

Чытайце нашыя навіны на старонках у сацыяльных сетках:

VK

Facebook

Instagram

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930