Найти
01.03.2019 / 17:119РусŁacБел

Praca.by объяснили, зачем перевели заголовок вакансии с белорусского языка на русский

Учора на «Нашай Ніве» мы апублікавалі ліст нашага чытача з Польшчы Бартлумея Ваната. Нагадаем, спадар Ванат апублікаваў на сайце Praca.by сваё рэзюме «Выкладчык польскай мовы», запоўніў яго, выслаў. Але адміністрацыя сайта пераклала загаловак рэзюме з беларускай мовы на рускую. Прычым зрабілі гэта няправільна. Больш за тое, паводле правіл партала, да размяшчэння на сайце прымаліся аб'явы на рускай або англійскай мове.

Ліст чытача: «Спрабаваў даць абвестку на Praca.by па-беларуску. Не дазволілі»

Сёння з'явілася рэакцыя партала на гэтую сітуацыю. Публікуем каментар Praca.by.

«Мы вельмі любім беларускую мову і лічым яе роднай. Назва нашага партала гаворыць сама за сябе. Адбылося наступнае: карыстальнік апублікаваў сваё рэзюме на беларускай мове. Мадэратар пераклаў на рускую мову толькі загаловак рэзюме, але зрабіў гэта некарэктна, за што мы просім прабачэння у спадара Бартлумея. Астатні тэкст застаўся без зменаў. Зроблена гэта было выключна з найлепшым намерам з нашага боку.

Справа ў тым, што, паводле статыстыкі пошукавых запытаў ад работадаўцаў, якія шукаюць работнікаў на нашым партале, 99% — запыты на рускай мове. Такія змены былі зроблены для таго, каб рэзюме гэтага кандыдата маглі знайсці як мага больш работадаўцаў. Мы ўлічылі заўвагу Бартлумея Ваната і вярнулі загаловак рэзюме ў зыходны выгляд.

Хацелася б таксама адзначыць, што пры жаданні ўсе нашы карыстальнікі могуць публікаваць вакансіі і рэзюме на беларускай мове. I такія карыстальнікі ў нашай базе ёсць.

Таксама, каб пазбегнуць непаразуменняў у будучым, мы дадалі беларускую мову ў нашы Правілы размяшчэння вакансій і рэзюме (п. 2.1):

«Да размяшчэння на Сайце прымаюцца аб'явы на рускай, беларускай або замежнай (англійскай) мове. Замежная мова выкарыстоўваецца ў аб'явах ў выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб рэкламе».

Дзякуем рэдакцыі сайта «Наша Ніва», што звярнулі нашу ўвагу на гэты выпадак. Жадаем спадару Бартлумею знайсці добрую працу з дапамогай нашага партала! З павагай, рэдакцыя партала Praca.by», — напісаў партал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930