Найти
22.02.2019 / 21:129РусŁacБел

За наезд на защитника Куропат водителю грозит уголовное дело — административный протокол отменили

У Менскім абласным ДАІ адмянілі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні, складзены пасьля наезду на абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча. Па выніках новай экспэртызы траўмаў, якія атрымаў актывіст, разбор можа скончыцца крымінальнай справай, піша «Свабода».

Чытайце таксама:

Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы

«22 лютага той адміністрацыйны пратакол адмянілі. Гэтак мне сказаў супрацоўнік ДАІ Арцём Шаманскі і ягоны калега, Сяргей Аляксандравіч. Падстава — зьмяніўся дыягназ, які мне паставілі лекары пасьля траўмы. Усё больш сур’ёзна, чым падавалася спачатку. Цяпер магчымая крымінальная справа», — сказаў Урбановіч Свабодзе.

Да ўшыбаў пляча і ключыцы, якія лекары выявілі пасьля здарэньня 16 лютага, дадаўся шыйна-плечавы сындром. Паводле мэдыкаў з 38-й паліклінікі Менску, у актывіста пашкоджаныя сьпіна і пазванкі шыі.

«Супрацоўнікі ДАІ сказалі, што паклічуць у аўторак на экспэртызу, каб дакумэнтальна пацьвердзіць траўмы. Калі будзе прызнана, што траўмы сярэдняй цяжкасьці, сказалі, што распачнуць крымінальную справу на кіроўцу», — сказаў Урбановіч.

Міліцыянт, які ўдзельнічаў у афармленьні пратаколу аб наезьдзе на Ўрбановіча, адмовіўся камэнтаваць справу, але не абверг, што праводзіцца разбор інцыдэнту. У рэспубліканскім ДАІ атрымаць камэнтар наконт здарэньня Свабодзе не ўдалося.

Радыё Свабода

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера