Найти
24.01.2019 / 14:14РусŁacБел

«Академкнига» представила горячие новинки января

«Академическая книга» (пр.Независимости, 72).

Альгерд Бахарэвіч. Мае дзевяностыя

Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Мінск у тую раніцу беларускай незалежнасці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця.

«Наша гісторыя» №1'2019

У свежым нумары часопіса «Наша гісторыя» — неверагодны лёс мінскага доктара Клумава, загадкі біяграфіі Рамана Скірмунта, грунтоўная падборка тэкстаў пра «Армію Краёву» ў Беларусі, пачатак новага коміксу пра вампіраў у Мінску 1950-х… «Наша гісторыя» — гэта сто старонак на самыя цікавыя гістарычныя тэмы для масавага чытача.

 

Алесь Белы. «Белорусская кухня. Гастрономический путеводитель»

Часам лічыцца, што беларуская кухня - сціплы набор простых і сытных сялянскіх рэцэптаў, не здольных упісацца ў сучасныя рэстаранныя меню. Аднак гэта міф, і сярод разнастайнасці беларускіх рэцэптаў можна знайсці практычна ўсё.

Здаровае харчаванне? Шукайце шчаўе - сапраўдны суперфуд Беларусі, бярозавы квас або клінковы сыр.

Варыяцыі на тэму італьянскай кухні? У нашай кухні гаспадыні з XVI стагоддзя рыхтавалі лазанкі - страву, блізкую да лазанні і па назве, і па рэцэпце.

Далікатныя дэсерты? Беларусы ведалі свой чызкейк - сырнікі - яшчэ да таго, як гэта стала модным.

Такім чынам, перад вамі - некалькі дзясяткаў традыцыйных рэцэптаў, якія сабраў гісторык беларускай кухні Алесь Белы, вядомы сваёй запалам да даследавання смачнай даўніны.

Аўтар уздымаў архівы, а заадно ўлічваў, якія стравы папулярныя і любімыя ў сучаснай Беларусі. У даведніку сабраныя не толькі спосабы прыгатавання, але і найлепшыя месцы, дзе беражліва захоўваюць традыцыі беларускай кухні. 

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці. Том першы

Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. А. А. Каваленя [і інш.]; адк. рэд. тома: В. М. Ляўко, В. Ф. Голубеў; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі

У першым томе «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» раскрытыя вытокі і асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да канца ХVIII ст.

Разгледжаныя і ахарактарызаваныя такія яе гістарычныя формы, як Полацкае княства (зямля), Тураўскае княства, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая.

Калектыўная манаграфія разлічаная на шырокае кола чытачоў.

 

Генадзь Бураўкін. Ніці лёсу. (100 вершаў)

У кнігу паэта, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна ўвайшлі лірычныя вершы, многія з якіх сталі класікай беларускай літаратуры. 

 

Архан Памук. Стамбул: горад і ўспаміны

Адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за ўслаўленне роднага горада Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе.

Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.

 

«Аўтабіяграфія» Саламона Маймана

 Імя нашага выбітнага суайчынніка і знакамітага мысляра Саламона Маймана (1753-1800) заслужана займае месца сярод імёнаў такіх выдатных філосафаў эпохі Асветніцтва, як Кант і Мендэльсон, Шылер і Гётэ. Але акрамя філософскай спадчыны Майман пакінуў і дзівосныя мемуары.

Гэта не толькі ўнікальны твор сваёй эпохі, якому няма роўных ані ў еўрапейскай, ані ў беларускай мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя, але і неацэнная крыніца па гісторыі побыту і нораваў Вялікага Княства Літоўскага.

Гэтыя ды іншыя выданні шукайце ў «Акадэмкнізе» (пр.Незалежнасці, 72), або на сайце кнігарні.

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930