Найти
16.01.2019 / 17:41РусŁacБел

«Голиафы» объявили подписку на новые книги для детей

Выдавецтва «Галіяфы» вядзе падпіску на дзве кнігі, што маюць неўзабаве выйсці.

Ліля Ільюшына. «Ключ Дарог»

Дапамагчы ў зборы сродкаў на выхад кнігі, выбраўшы адзін з лотаў на краўдфандынгавай платформе ulej.by.

У суботу 19 студзеня кнігарня «Кіжная нара» запрашае ўпэўніцца наколькі добрая гэта кніга. Вас чакаюць чытанні, настольная гульня па кнізе і пошукі скарба. Аўтарка Ліля Ільюшына — выкладчыца філасофіі і кіраўніца літаратурнага клуба для падлеткаў, суарганізатарка фестываля «Прадмова». Рэгістрацыя на сустрэчу праз вайбер +375 29 772 13 91 ці Фэйсбук

Падпіска на кнігу — да 28 студзеня! 

Таццяна Тамілава. «Феі»

Другая кніжачка пазнаёміць са стварэннямі, якія крыху звязаныя з міфамі, але маюць свае непаўторныя рысы. Аўтарка вершаў пра фей Таццяна Тамілава стварыла для сваіх дачушак пяць вобразаў, якія адштурхнуліся ад беларускіх і сусветных міфаў, ад таго, што яна паважае і любіць. У выніку атрымаліся пяшчотныя вершыкі. А мастачка Марыся Вярцейка, таксама мама, з такою ж пяшчотаю ўвасобіла фей у малюнках. Дапамагчы ў зборы сродкаў на выхад кнігі можна выбраўшы адзін з лотаў

ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930