Найти
17.01.2019 / 22:137РусŁacБел

«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў

Некалі, гадоў дваццаць таму, легендарны Алесь Белакоз, праводзячы экскурсіі ў створаным ім музеі заўжды ўдакладняў: «Школа «гудзеўская», а не «гудзевіцкая», музей «гудзеўскі»…» А калега па ўніверсітэце, Ала Петрушкевіч, слухаючы яго, помню, заўважыла: «А мой свёкар таксама казаў «паехаў баранаўскі аўтобус», а не «баранавіцкі»».

Такая з’ява ў мовазнаўстве вядомая як адсячэнне фіналі пры ўтварэнні прыметнікаў.

Неўзабаве я пачаў успамінаць, а як жа ў нас гаварылі? Дзедавых аднавяскоўцаў называлі аналагічна — «дамэйскія», а не «дамэйкаўскія» — у нас таксама адсякалася фіналь… Але не ўсё так проста. Жыла ў вёсцы Мыто дзедава сястра стрыечная, дык усе яе называлі «Яня мытлянская», была школа ў Заполлі, куды мама хадзіла, дык называлі школу «запалянская».

А вось адна мая зямлячка, продкі якой з вёскі Рапэйкі, узяла сабе псеўданім «Запольская» і тым самым крыху схібіла супраць мясцовай традыцыі… Зрэшты, для псеўданіма мо так і лепш.

Даўно ў мяне з’явілася мара пазбіраць мясцовыя прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў. Гэты скарб застаўся амаль незаўважаным. Мы дамагаемся ўласных найменняў паселішчаў, а пра прыметнікі і забыліся…

Для пачатку, тыя прыметнікі, якія помню з маленства:

Дамэйкі — дамэйскіУсе дамэйскія папрыходзілі.

Мыто — мытля́нскіЯня мытлянская прыехала.

Хрулі́ — хруля́нскіХрулянскія хаты відаць.

Я́нцавічы — я́нцаўскіАж на янцаўскія колёні пашоў.

Яўсе́вічы — яўсе́віцкіЯўсевіцкі алтобус паехаў.

Кру́пава — кру́паўскіЯ перш хадзіў у крупаўскую школу.

Дайнава́ — дайнаўскі́І дайнаўскія там робяць.

Казі́чы — казіча́нскіКазічанскія бабы пасядалі ў алтобус.

Заполле [заполя] — запаля́нскіУ запалянскім маёнтку школу зрабілі.

Мальгі́ — мальгоўскіГэты мальгоўскі хацеў хату купіць.

Мінёйты (так у нас вымаўлялася) — мінёйтаўскіМінёйтаўскі ксёндз хрысціў.

Бароўка — бароўскіУ бароўскім садзе спаткаў яго.

Юры Пацюпа

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера