Найти
21.12.2018 / 13:22РусŁacБел

Dzieciuki представили первую песню из нового альбома АУДИА

Беларускі фольк-панк-гурт Dzieciuki прадставіў на Soundcloud песьню «Калі над лугам бусел праляцеў». Як расказаў Свабодзе лідэр гурту Алесь Дзянісаў, гэтая песьня зьявіцца ў трэцім альбоме «Дзецюкоў».

Сам альбом, які будзе звацца «Радыё Гародня», Dzieciuki спадзяюцца прадставіць на пачатку наступнага году: у сьнежні закончыць працу над альбомам не пасьпяваюць, бо «ўсё робяць самі», але плянуюць завершыць зьвядзеньне і мастэрынг у студзені. Працы над альбомам Дзянісаў аддаў сваё лета.

Паводле Алеся Дзянісава, трэці альбом будзе «значна больш разнастайным» за папярэднія два, у ім будзе «спалучэньне сучаснасьці з гісторыяй», паралелі між цяперашнімі падзеямі і гістарычнымі.

«Калі над лугам бусел праляцеў» — песьня на верш сучаснага беларускага паэта Алеся Чобата. Дзянісаў ужо запісваў яе ў межах сольнага праекту «Кароткая гісторыя Беларусі». На новым альбоме «Дзецюкоў», кажа ён, будзе яшчэ адна песьня на верш Чобата, усяго плянуюцца «мінімум тры» лірычныя кампазыцыі.

Радыё Свабода

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера