Найти
12.12.2018 / 19:096РусŁacБел

«Интернет заменил Бога-судью»

Журналист Дмитрий Гурневич пишет в своём фейсбуке

Прачытаў сёння ў «Выборчай» архіцікавае інтэрвію з іспанскім пісьменнікам, якога называюць адным з самых сур’ёзных кандыдатаў на Нобеля — Хавіерам Марыясам. Былы выкладчык Оксфарду, які пераклаў на іспанскую Апдэйка, Конрада, Набокава, Стывэнсана, і лічыцца адным з самых крутых інтэлектуалаў у Іспаніі. І там такая бязлітасная ацэнка нашых часоў, якая не адпускае мяне паўдня.

«Сучасны чалавек гаворыць без перапынку і без забыцця. Кожнае слова яму здаецца важным, і няма значэння, сказаў ён гэта ў кавярні, па тэлефоне, у інтэрнэце. Яму здаецца, што кожнае ягонае слова адразу ж робіцца абавязковым меркаваннем, з якім павінен лічыцца ўвесь свет. Мы дажылі да часоў, калі ўсе аргументуюць, дыскутуюць, адчуваюць сябе беспакарана ў сваім невуцтве. Ці здзіўляе кагосьці, калі сёння нехта кажа: «Сонца ўзыходзіць на ўсходзе», а другі чалавек без сораму адказвае: «Ну, што ж, гэта тваё меркаванне». Мне ўжо ня смешна.

Сёння людзі нарцыстычныя, як ніколі. Людзі сталі з усяго здзекавацца і насміхацца, яны думаюць, што ўсё могуць сказаць, кожнага абпляваць, інсінуаваць, абвінавачваць іншых без фактаў, грунтуючыся на домыслах, гіпотэзах, злосці. Яны гэта робяць, бо не нясуць ніякага пакарання. Агіда замяніла прыстойнасць.

Гады таму я размаўляў пра гэта з Умбэрта Эка, пра ролю, якую пачалі адыгрываць у нашым жыцці СМІ, найперш Інтэрнэт. Я сказаў яму, што на нашых вачах адбываецца сапраўдны пераварот. У заходняй цывілізацыі, якую мы таксама называем хрысціянскай, шмат стагоддзяў людзі былі перакананы, што за імі бесперапынна нехта сочыць, нехта ацэньвае іх жыццё.

— Бог? — пытаецца журналіст.

— Бог. Сведка і суддзя адначасова. Гэта з аднаго боку страшна, а з іншага камфортна. Існавала сістэма правоў, загадаў, запаведзяў, людзі мелі ўражанне, што тое, што і як яны робяць, мае значэнне. А сёння? Усё больш людзей ня верыць у Бога, адкідае рэлігію. Але гэта ня значыць, што ім не патрэбныя сведкі, што яны ня хочуць, каб за імі назіралі і ацэньвалі. Гэты недахоп запоўнілі медыі. Інтэрнэт замяніў Бога-суддзю. Менавіта таму людзі паказваюць нават найменш важныя факты са свайго жыцця ў сеціве, запаўняць Інтэрнэт здымкамі і споведзямі. Ім патрэбная ацэнка.

— А што вам на гэта сказаў Эка?

— Ён пагадзіўся.

Дзмітрый Гурневіч, facebook.com.

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930