Найти
10.12.2018 / 18:4124РусŁacБел

10 новых футболок от Symbal.by с рождественскими скидками: «гамон», «беларускі дармаед» и другие принты

Калі вы доўга чакалі новых дызайнаў цішотак ад Symbal.by, то для вас ёсць добрыя навіны: у найбліжэйшыя два тыдні, што засталіся да Калядаў, каманда плануе выпусціць новую серыю.

Злабадзённыя, актуальныя і проста цікавыя прынты, цішоткі з якімі стануць добрымі падарункамі для вашых сяброў і родных.

Вы ўжо зараз можаце аформіць замову і зарэзерваваць упадабаныя вамі цішоткі, каб атрымаць іх своечасова і першымі.

Перадзамова дазваляе быць упэўненым, што вы дакладна атрымаеце рэч патрэбнага памеру. Да таго ж, зніжка 20% (да з’яўлення ў краме кошт цішотак 20 рублёў замест 25-ці) дазволіць вам добра зэканоміць, а камандзе Symbal.by зразумець, якія дызайны будуць найбольш папулярнымі.

Вы можаце адразу праз сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.

Плануецца, што ўжо 22 снежня цішоткі з’явяцца ў мінскай краме на праспекце Машэрава, 18. Вас чакаюць у госці!

1. Цішотка «Дзед-Барадзед. Трэба цуды!»

На ёй — легендарны герой беларускай «Калыханкі» і выраз «Трэба цуды!» з песні, якую спявае Дзед-Барадзед.

Дарэчы, тэкст для гэтай песні напісаў бацька Лявона Вольскага, беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх дзіцячых вершаў — Артур Вольскі.

Замовіць тут

2. Цішотка «Я — Дармаед. Усе правы забаронены»

У аснове прынта — плакат Аляксандра Наважылава «Дармаед», намаляваны і выдадзены ў 1986-м годзе. Прайшло ўжо 32 гады, а тэма па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Замовіць тут

3. Цішотка «Беларускі дармаед»

Яна прысвечаная пяцістам тысячам беларускіх «дармаедаў», якія трапілі ў новыя дзяржаўныя спісы.

Замовіць тут

4. Цішотка «Жыве IT-Беларусь»

Зроблена для беларускіх айцішнікаў з зашыфраваным «псеўдакодам» надпісам «Жыве Беларусь».

Замовіць тут

5. Цішотка з надпісам «Гамон»

Цішотка з яскравым беларускім словам, якое мае сінанімічныя значэнні: капец, канец, прапала, каюк, кранты, трындзец, піпец.

Падрабязней пра паходжанне і значэнне слова «Гамон» глядзіце ў перадачы «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам».

Замовіць тут

6. Цішотка «Мова»

На ёй самыя прыгожыя і мілагучныя беларускія словы.

Замовіць тут

7. Цішотка «Янка Купала. Хто ты гэткі?»

Першы прынт з будучай вялікай серыі «My.By», прысвечанай знакавым людзям Беларусі.

Замовіць тут

8. Цішотка «БЧБ»

Такая вось мастацкая выява бел-чырвона-белага сцяга.

Замовіць тут

9. Цішотка «Я нарадзіўся тут»

Прысвячэнне нашай Радзіме са словамі з легендарнага беларускага музычнага праекту.

Замовіць тут

10. Цішотка «Пазіцыя»

Прысвечаная ўсім беларусам, якія вераць у сваю справу і заўжды адстойваюць пазіцыю, нават калі яна ў апазіцыі да астатніх.

Замовіць тут

На фотаздымках — эскізы будучых цішотак. Таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад прадстаўленых на фота макетаў.

Паглядзець прыклады можна на фота іншых цішотак, якія зараз ёсць у наяўнасці на сайце Symbal.by у раздзеле «Адзенне».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930