Написать новость
Найти
1
Ва / ответить
21.11.2018 / 11:07
У нас пад Берасцем шмальцам называлі ператоплены свіны тлушч. Дакладней, так: расплаўлены тлушч у нас называлі "тук". А астылы ўжо - "шмалэць".
Праўда, у той час ужо мала трымалі гусей. Ёсць і дзеепрыметнік зашмальцаваны ( = рас. затертый, засаленный).Акрамя шмальцу, быў і лой: - барані тлушч. Прымаўка была, з якой старыя смяяліся "лой, мёд, булка і цыбуля". У нас у сям'і дагэтуль яго робяць: звычайна, з сала з перарослінкамі, і тады ў шмальцы ёсць кавалачкі мяса.
2
Генэрал Голад / ответить
21.11.2018 / 11:11
Здор - нутраны тлушч. Здор ніколі не ўчывалі сырым, а ствілі на пліту, ці ў печ, ператопвалі яго і выкарыстоўвалі потым для прыгатаваньня ежы. Сала ж ніколі не тапілі, а салілі і вяндлілі. 
2
я / ответить
21.11.2018 / 11:14
Здор - гэта унутранны свінны жыр - НЕ сала. Знаходзіцца ва унутраннай (пад брушнымі мышцамі) поласці.  Мае спецыфічны колер і пах. Яго звычайна практычна адразу ператаплівалі (кіпяцілі).  
ПС. Сала - знешні жыр. Знаходзіцца проста прама пад скурай.  У ежу ужываецца у классічным выглядзе пасля засолкі...
0
henik / ответить
21.11.2018 / 11:14
Здор - мяккі ўнутраны тлушч, які здымалі з заколатай свінні, А калі яго адтапілі (перепраглі), называлі перапусканае сала (Случчына) 
1
яўхім / ответить
21.11.2018 / 11:16
Здор - унутраны свіны тлушч, не з мяса, а з вантробаў. Звычайна меньш цаніўся, бо пах вантробамі.
1
я / ответить
21.11.2018 / 11:16
Смальцам  - называўся кусок звычайнага сала, насаджаны на відэлец. Ім (гэтым смальцам), пад час жаркі вялікіх тонкіх бліноў мазалі патэльню...  
0
Зiма / ответить
21.11.2018 / 11:16
тук звалi яго 
0
павал / ответить
21.11.2018 / 11:17
У мяне на вёсцы цётка и дагэтуль робиць Здор. Але ужываем мы яго з картапляными аладками, пакуль яны яшчэ гарачыя з апаноуки. Здор топицца на аладцы як масла. 
0
павал / ответить
21.11.2018 / 11:18
гэта у Пабрэззи каля Наваградка. 
1
Мiця Выкручанскi / ответить
21.11.2018 / 11:31
...добра картапляную аладку здорам мазаць щодра !...пасля чаркi цукровай самагонкi   !
0
Мiця Выкручанскi / ответить
21.11.2018 / 11:43
павал,добра напiсау...цi лавiу ты келбау у Волоуцы кошыкам ? 
0
wik / ответить
21.11.2018 / 11:50
Здор называлi .. i пад Ляхавiчамi
2
Рыцар Байда / ответить
21.11.2018 / 11:54
У нас на Любаншчыне здорам называюць топлены свiны тлушч.
0
Алесь Беларус / ответить
21.11.2018 / 12:03
Здор. Салiгорскi раён, Прусы.
0
Машэка / ответить
21.11.2018 / 12:16
Здор. Cтаўпецкі раён, в.Ператокі.
0
Miszcz / ответить
21.11.2018 / 12:27
Smalec
0
Жвiр / ответить
21.11.2018 / 12:54
Nie...
1
Здор ніколі не ўчывалі сырым, / ответить
21.11.2018 / 13:02
Здор - нутраное сала - здымалі з кішак.Старанна таўклі з кменам і іншымі прысмакамі. Загортвалі рулетам у абалонку.Ужывалі і сырым на лусьце хлеба і для туку.Тлус плаўлены і сьвіны і казіны, ці авечы, як застыне, звалі лоем. Лой з дробнымі шкваркамі, звычайна мяснымі звалі шмальцам.Сьвінны. З гускі радзей быў, але не адрозьнівалі ў назове. Яшчэ зрэдзь шмалец зваўся кракамі.Глускі р-н.
1
Ім (гэтым смальцам) / ответить
21.11.2018 / 13:04
У нас падмазка.
1
яя / ответить
21.11.2018 / 14:02
Внутренний жир бабуля перетапливала в чугунке. Не солила. Называлась эта штука здор. Чи, ек вона казала тогди,- нэсолёнэ сало. Этим самым салом подсмакоувывали йижу кабану. Потом использовали как лекарство при ожогах. Брали лопух(гладкой стороной листа), мазали топленый жир и прикладывали к ожогам, прибинтовывали. Еще мазали волосы. Бабуля казала, шо ек вошэ заиеть - то трэба будэ мазатэ)) СлаваБогу не заилэ - то нэ видаю - поможэ, чи не))) Брестская область.
6
Satan / ответить
21.11.2018 / 14:24
В Чехии кстати этот топленый жир со шкварками продается в почти любом продуктовом магазине в красивых пластиковых баночках с надписью: помазанка блаблабла. Там этих помазанок всех видов. Купил как-то свиную эту...ёпт, прям как у бабушки в беларуской деревне)
0
Жвiр / ответить
21.11.2018 / 14:35
Скажыце, як у вас у сям'і называлі свіны топлены тлушч для бутэрбродаў ці для смажання?
Cuu, jak niesta padobnaje nazyvali "Лёk". Alie nie mahu byc` peuny, caho heta tycylasia, ci cvinoha toplienaha tluscu, ci, mazliva, taho "rasolu, jaki z`jauliausia, z sviezazasolienaha sala ci ryby... Nia pamiataju, maly byu...:(
0
Алесь Белы / ответить
21.11.2018 / 14:41
дзякуй за адказы, якія ўжо паступілі. Я так разумею што "здор" - гэта найперш крыніца паходжання тлушчу. Найсчасцей яго адтоплівалі і ўжывалі або як подмазку або каб шмараваць на хлеб. Але ж адтопліваць можна любое сала. Вось такое "любое" ў адтопленым выглядзе па-польску называецца "смалец", які часта робіцца з рознымі дадаткамі, напрыклад - з яблыкамі і г.д. Дык вось як адпаведнае слова па-беларуску? або прынамсі ў нейкім канкрэтным рэгіёне.
0
Дык вось як адпаведнае слова па-беларуску? / ответить
21.11.2018 / 15:19
Ды так жа сама.
4
Павел / ответить
21.11.2018 / 15:24
Ніколі не чуў слова "здор". У нас (паўночны-захад Беларусі) ў вёсцы ў 60-я гады гаварылі шмаляц.
1
DzED / ответить
21.11.2018 / 16:45
На Тураўшчыне тожа казалі здор на унутранае сала. А шмалец... такога я не чуў, акрамя "зашмальцаваны каўнер "
1
Баба з возу / ответить
21.11.2018 / 16:47
Так и называли - здор. Клецкi раён.
0
0 / ответить
21.11.2018 / 18:05
Памятаю, на Лепельшчыне: здор - не топлены ўнутраны тлушч з брушной поласці. Растоплены здор - тук. Растоплены і застылы здор - лой. Пра смалец нічога не чуў. Але памятаю: зашмальцаваныя штаны - запэцканыя тлушчам, прычым любым - салам, маслам, не абавязкова здорам, тукам або лоем.
0
Таўкач / ответить
21.11.2018 / 19:11
Здор - свіны тлушч  ператоплены і не
Лой - авечы
Шмалец - птушыны

1
А / ответить
21.11.2018 / 19:53
Мая бабуля казала "чыстэ сало". Плотніца. Столінскі раён.
2
вось / ответить
21.11.2018 / 20:34
Здор, тук, смалец.. Яшчэ лой - ператоплены барановы тук
Ператоплены тук - здор
Тук - унутраны тлушч
Здорам можа быць и масла..
Смалец - гэта хутчэй нешта са скваркамі, ці нават кавалак сала, якім мазалі патэльню..

0
Sarmat / ответить
21.11.2018 / 21:07
на смальцу вельмі добра жарыць грыбы -- зусім іншы ,  чым на алеі, смак! 
неяк зайшоў у гэты новы гастраном--стадыён і пытаю  тавараведа (а мне кажуць тавараведаў няма, ёсць -- мерчандайсеры!) дзе купіць смальца? што гэта такое ніхто ў тым гастраноме ня ведаў! 
ВЫСНОВЫ: вярніце тавараведаў і смалец у крамы!!!
1
яўхім / ответить
21.11.2018 / 21:44
У нас сала каб мазаць патэльню, завецца пОдмазка.
0
Уладзь . / ответить
21.11.2018 / 21:57
Ваукавысчына. Так i было.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера