Найти
28.10.2018 / 08:4183РусŁacБел

«Ля-ля-ля, ля-ля-ля, мы злавілі Таго, хто не скача»

Карыстальнікі інтэрнэту працягваюць рэагаваць на прызнанне экстрэмізмам жартаўлівай фанацкай крычалкі «Хто не скача, той …». 

Журналіст Аляксей Знаткевіч узяўся ў святле новых патрабаванняў пераасэнсаваць «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Таго, хто не скача, ужо не будзе».

А пісьменніца Святлана Курс перапісала старадаўнюю прыказку, зафіксаваную ў Беларусі расійскімі этнографамі ў ХІХ стагоддзі: «Тату, тату, чорт лезе ў хату! — Нічога, сынку, абы не Той, хто ня скача».

«Маскалямі» даўней называлі царскіх салдат, якія сялян рабавалі і якіх баяліся. Гэта і ўвайшло ў прыказку.

«Асаблівыя гурманы могуць перарабіць хіт [беларускага спевака ў стылі кабарэ] Шалкевіча «Ля-ля-ля, ля-ля-ля, мы злавілі Таго, хто не скача», — дадае Святлана Курс.

Давядзяцца і класічную беларускай батлейку — традыцыйныя калядныя лялечныя спектаклі — перакроіць. Там прысутнічаюць і Чорт, і Каза, і Той, хто не скача, іранізуе яна.

nn.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930