Найти
27.10.2018 / 21:3713РусŁacБел

Ганна Севярынец. Яны рыхтуюцца да вайны… Верш

Яны рыхтуюцца да вайны.
У іх, мо, лішнія ёсць сыны,
Хлапцы, якіх трэба кудысь дзяваць,
Адправіць, прыкладам, ваяваць.
Заняць ім рукі, забіць ім рот
Зямлёю, куляй — «всё подойдёт»,
Накрыць сцягамі, прыдумаць спеў —
Пра тое, што «мог бы, но не успел».
Там нараджаюць смелых мужчын,
Геройскі загіне там кожны сын,
І нават вораг нагне галаву,
З павагаю гледзячы у траву.
І па шляхах маіх пройдуць зноў
Цяжкія боты чужых сыноў,
Што не пашкадуюць маёй раллі,
Маіх лясоў і маёй зямлі.
І Свіцязяў столькі ў нас няма,
Каб кожны мой горад ад іх схаваць.
І колькі трываць нам, пакуль яны
Ізноў рыхтуюцца да вайны.

Ганна Севярынец, facebook.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930