Найти
15.01.2019 / 10:21РусŁacБел

Убить Муравьёва: отчаянный замысел виленской молодежи во время восстания 1863 года

О попытке победить тогда, когда поражение уже совсем близко, пишет историк Василь Герасимчик.

Мураўёўскі тэрор

14 мая 1863 года ў Вільню прыбыў новы генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў — Вешальнік. Мянушку чыноўнік атрымаў падчас задушэння паўстання 1830—1831 гадоў. З першых дзён новы кіраўнік Беларусі і Літвы пачаў тэрор. Ксяндзоў сталі расстрэльваць, паўстанцаў вешаць. Ахвярамі станавіліся нават тыя, хто яшчэ не паспеў нічога зрабіць, як шляхціч Навагрудскага павета Адам Пуслоўскі. Галоўным быў эфект ад забойства вядомай асобы.

І эфект быў. Паўстанцы пачалі губляць падтрымку памешчыкаў, якія спешна пакідалі пасады ў паўстанцкіх органах, закопвалі або выкідалі ў балоты выдадзеныя ім пячаткі і з’язджалі ў «адпачынак»: хто ў Расію, хто на Захад (але і там расійскія жандары выходзілі на след). Так пацярпела фіяска сістэма, усталяваная «белымі», якія не хацелі сапраўднага паўстання, а разлічвалі на дапамогу Францыі і Брытаніі ў аднаўленні аўтаноміі Царства Польскага.

Яшчэ ў лютым «белыя», баючыся перарастання паўстання ў сацыяльную рэвалюцыю, адхілілі Кастуся Каліноўскага ад улады. Той нават напісаў пратэст, усклаўшы ўсю адказнасць за будучае паражэнне на палітычных праціўнікаў. Аднак лічыў здрадаю адмову ад барацьбы і таму застаўся ў арганізацыі. І цяпер, у час пагрому паўстання, «белыя» мусілі вярнуць Каліноўскага і Малахоўскага ў склад паўстанцкага кіраўніцтва.

 

Міхаіл Мураўёў, 1865 год.

Пошук смяротнікаў

На фоне вялізных страт, якія панеслі паўстанцы, было прынята рашэнне забіць Міхаіла Мураўёва і віленскага прадвадзіцеля дваранства Аляксандра Дамейку, у якім бачылі галоўнага здрадніка. Дамейка першапачаткова падтрымліваў паўстанцаў, але, спалохаўшыся арышту, ініцыяваў збор подпісаў пад вернападданніцкім лістом шляхты на імя віленскага генерал-губернатара, за што нават атрымаў ордэн Станіслава 1-й ступені.

26 ліпеня ў Вільні абіралі тых, хто мусіў уратаваць паўстанцкую справу. Гэтых людзей называлі «кінжальшчыкамі», бо забіць ворага яны мусілі пры дапамозе халоднай зброі.

Фота by olemac, shutterstock.com.

Малахоўскі ўжо вызначыў, хто стане забойцам Аляксандра Дамейкі, але Каліноўскі адхіліў кандыдатуру: чалавек гэты меў жонку і некалькіх дзяцей.

Не дазволілі здзейсніць гэта і іншаму добраахвотніку — Ціту Далеўскаму. Прынялі рашэнне, што ўдзельнікамі замахаў павінны стаць маладыя людзі, якія не маюць сем’яў.

Спецыяльна для забойства Міхаіла Мураўёва з Варшавы прыбыў вядомы «кінжальшчык», фельчар па спецыяльнасці, 26-гадовы Ян Бянькоўскі.

Забойства планавалася на 27 ліпеня, на час урачыстасцяў у гонар дня нараджэння імператрыцы Марыі Аляксандраўны.

Уратаваў халат

Мураўёў успамінаў: «Бянькоўскі прабіраўся на двор сабора, каб мяне забіць, але не змог блізка падысці з-за агромністага натоўпу служачых і ўвогуле народу».

Гэтая спроба так і засталася б невядомай, каб праз два дні не быў здзейснены замах на Дамейку. І зноў у ім удзельнічаў Бянькоўскі. Ён прыйшоў да Дамейкі ў хату а 9-й раніцы, калі гаспадар толькі прачнуўся, і нанёс сем удараў нажом. Па Вільні адразу пайшла чутка, што Дамейка забіты. Але якое ж было здзіўленне, калі той аказаўся жывы: уратаваў яго тоўсты халат, у якім гаспадар сустрэў няпрошанага госця.

Балбатун Мірошнікаў

У Вільні пачаліся арышты, была выстаўленая варта, узмоцнены нагляд за чыгункай. Але ўсё вырашыў выпадак. Падчас адной з размоў у карчме сын адстаўнога салдата, рускі праваслаўны Мірошнікаў, за куфлем пахваліўся, што ўваходзіць у лік кінжальшчыкаў. Жандары аказаліся тут як тут.

Яўка на кватэры Ямантаў. Цяпер гэты дом мае два адрасы: Замкавая, 30 / Літарацкая, 2 (Pilies, 30 / Literatų, 2). Увесь гэты квартал называлі Святаянскімі мурамі, ад касцёла Св. Яна (уніз па вуліцы), расказвае знаўца Вільні Сяргей Харэўскі. 3-павярховы імпазантны будынак з эркерам спачатку быў ва ўласнасці Віленскага ўніверсітэта, затым — сям’і Шышкіных, затым — Скендзерскіх. У кватэры Ямантаў у доме Шышкіна збіраліся Каліноўскі і яго паплечнікі. Менавіта тут Каліноўскі з Малахоўскім, хутчэй за ўсё, распрацоўвалі план забойства Мураўёва. У гэтым жа доме Каліноўскі жыў у кастрычніку 1863-га. Фота Google maps.

Былі выкрытыя 10 удзельнікаў паўстанцкай паліцыі, сярод якіх аказаліся браты-рамеснікі Аляксандр і Юзаф Раўкоўскія, медыцынскія супрацоўнікі Эдвард Чаплінскі і Ян Марчэўскі, гараджане Караль Сіповіч і Уладзіслаў Яблонскі, павешаныя затым у Вільні. Яны мелі ад 19 да 27 гадоў, толькі Юзафу Раўкоўскаму было 36. Апошнім схапілі Бянькоўскага, які збіраўся ўцякаць з Вільні цягніком і спецыяльна, каб яго не пазналі жандары, пафарбаваў валасы. Але марна.

Падчас археалагічных раскопак на Замкавай гары ў Вільні былі выяўленыя парэшткі ўсіх сямі кінжальшчыкаў.

 

Василь Герасимчик

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера