Найти
20.10.2018 / 22:2340РусŁacБел

«Как мы поставили 70 огромных крестов вокруг Куропат»

Пишет у себя в Фейсбуке Змитер Дашкевич.

Дзьве тысячы гадоў таму Ісус паслаў семдзесят вучняў падрыхтаваць сабе дарогу, настаўляючы іх: «Вось, я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам». Семдзесят вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе, і дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё!» Яно ўяўлялася немагчымым дый і цяпер так уяўляецца, але 70 вялізных крыжоў узносяцца ў неба вакол Курапатаў. Нам пагражалі расправаю, суткамі і крыміналкамі, сьпілаванымі крыжамі, але нават дэманы былі вымушаны рэціравацца — крыжы стаяць і глядзяць увысь, і мы на волі глядзім — без адміністратывак, без крыміналак і, пакуль, нават бяз штрафаў.

Ня ведаю колькі, можа 70, можа тры разы па 70, — дзясяткі патрыётаў былі задзейнічаны ў гэтым чыне. Нехта ахвяроўваў грошы, нехта ўсталёўваў крыжы, нехта прынёс вады працаўнікам у сьпякотны працоўны дзень — узнагарода кожнага аднолькавая. Хоць я часта чую ад розных людзей: што я магу, у мяне сям’я і праца, тое і іншае — толькі малюпасенькую справу магу я зрабіць, якая ці вартая чаго? Але гэтым летам, калі адзін хлапак пад’ехаў да Курапатаў і прынёс нам пяцілітровік вады, мне адкрыўся сэнс словаў Хрыста: «Хто прымае прарока ў імя прарока, ўзнагароду прарока атрымае».

Нам здаецца, як гэта можа быць, гэта нелагічна: ты працаваў, зьнемагаў, йшоў да мэты дзённа і ночна, а той, хто прыняў цябе ў імя тваёй справы — атрымае такую ж узнагароду. Але гэта нашая мудрасьць, чалавечая. Мудрасьць жы зь неба сьведчыць, што герой справы і той, хто яго прымае — маюць адну ўзнагароду: і той, хто ахвяраваў тысячу рублёў і той, хто дзесяць; і той, хто ўсталёўваў 70 крыжоў і той, хто прынёс вады працаўніку. І гэтак у любой справе, да якой кожны патрыёт мае магчымасьць далучыцца: абарона Курапатаў, пераклад фільмаў на беларускую мову, падтрымка незалежных СМІ і многае, многае іншае — было б жаданьне і няхай яно ў кожнага будзе.

Агулам на ўсталяваньне 70 крыжоў пайшло 10075 рублёў, зь якіх сабрана 8525. Калі хто мае натхненьне ахвяраваць на Курапацкую справу, адпісвайцеся мне прыватна. Таксама заклікаю падтрымаць і далучыцца да літаратурных чытаньняў «Ноч растраляных паэтаў», якія пройдуць 29 кастрычніка з 20:00 да 24:00 у Курапатах. Распаўсюджвайце інфармацыю пра абарону Курапатаў і літаратурныя чытаньні пад хэштэгамі #Курапаты2018 і #Ночпаэтаў2018.

Змитер Дашкевич

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930