Найти
01.10.2018 / 13:138РусŁacБел

1 октября в «Академкниге» стартуют продажи грандиозного романа «Богуслав Радзивилл»

Толькі ў «Акадэмкнізе» 1 і 2 кастрычніка кніга будзе прадавацца па спецыяльнай цане — 29,00 рублёў. У іншых кнігарнях «Багуслаў Радзівіл» з’явіцца пазней.

Гістарычны раман-эпапея «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага» вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.

Багуслаў пражыў надзіва бурлівае, яркае жыццё, здольнае выклікаць здзіўленне і захапленне ў сучасных чытачоў. Прыгажун, адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і ў той жа час тонкі палітык, дыпламат, адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у вядомых бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны… Гэта маштабны раман дазваляе чытачу наведаць Англію часоў буржуазнай рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Літву і Польшчу.

Раман заснаваны на біяграфічных запісках самога Радзівіла, на інфармацыі з лістоў і ўспамінаў Багуслава, яго слуг, знаёмых і сваякоў.

Пераклала з украінскай мовы кнігу Наталка Бабіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера