Найти
14.09.2018 / 16:236РусŁacБел

Адам Глобус научит подростков писать креативно

З кастрычніка 2018 года распачынае сваю працу Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса «Літара» пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Школа скіраваная на падлеткавую аўдыторыю.

У праграме Школы — азнаямленне, вывучэнне і практыкаванне ў формах літаратурных мініяцюр (дзённікавы запіс, хоку, грэгерыя) на прыкладзе класікаў сусветнай і беларускай літаратуры: Сэй-Сёнагон, Янкі Брыля, Басё, Рамона Гомэса дэ ля Сэрны і іншых. 

Чытанне і пісанне тэкстаў навучыць маладых людзей больш сур’ёзнаму стаўленню да літаратуры і творчасці агулам, дапаможа лепей зразумець сябе і людзей наўкола, асэнсавана падыходзіць да выбару жыццёвых шляхоў.

Заняткі ў Школе будуць адбывацца ад першай паловы кастрычніка 2018 года да канца траўня 2019 года ў Мінску. Перыядычнасць: чатыры разы на месяц па выходных у першай палове дня. Іх працягласць складзе 2 акадэмічныя гадзіны (90 хв.). Раз на месяц (замест класічных заняткаў) навучэнцы будуць удзельнічаць у літаратурных імпрэзах і фэстах, наведваць музеі і выставы, вандраваць па літаратурных мясцінах нашай сталіцы.

Навучанне ў Школе бясплатнае. 

Плануецца, што група складзе каля 20 чалавек. Працоўнымі мовамі на занятках будуць беларуская і руская.

Да навучання ў Школе запрашаем дзяўчат і хлопцаў ад 15 да 18 гадоў уключна. Свае заяўкі просім дасылаць на электронную скрыню: [email protected] да 30 верасня 2018 года

У заяўцы неабходна:

1) напісаць крыху пра сябе і сваіх бацькоў — не забудзьце пазначыць таксама свае год і месца нараджэння, свае кантакты (электронны адрас, мабільны тэлефон, старонка ў сац.сетках); 

2) прадставіць 1 ці 2 аўтарскія тэксты невялікага аб’ёму (апавяданне, эсэ, верш, сачыненне); 

3) адказаць на пытанне, чаго вы чакаеце ад заняткаў у Школе.

Пасля 30 верасня маладыя людзі разам са сваімі бацькамі будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога і адбудзецца адбор у Школу.

Пра выкладчыка

Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Нарадзіўся ў 1958 годзе. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Доўгі час выкладаў у Беларускім калегіюме. Як пісьменнік працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 годзе. Аўтар амаль дваццаці кніг прозы, паэзіі і публіцыстыкі. Яго вершы і апавяданні перакладзеныя на асноўныя мовы свету. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера