Найти
11.09.2018 / 00:386РусŁacБел

Вышел уникальный номер-фотоальбом журнала Arche, посвященный БНР

Рэдакцыя Arche выдала новы юбілейны выпуск, прымеркаваны да 100-годзьдзя БНР і 20-годзьдзя часопіса.

«Мы падрыхтавалі гэты нумар, каб кожны чытач мог пагрузіцца ў аўтэнтычны сьвет БНР і Акту 25 сакавіка, а ня больш ці менш удалых стылізацыяў пад яго. Мы адабралі толькі арыгінальныя матар'ялы, не дапускаючы ніякіх рэканструкцыяў», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце.

Выпуск выдадзены цалкам у колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выданьня быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фота, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.

Нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.

Пра тое, як атрымаць унікальны нумар-фотаальбом, можна даведацца на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930