Написать новость
Найти
28.09.2018 / 10:34 17

Объявлен сбор средств на издание детской книги «чытанак-вершаванак» Веры Бурлак

Увеличить изображение

Выдавецтва «Галіяфы» распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі паэткі-фантазёркі Веры Бурлак.

Тут знойдуцца як вершаванкі-чытанкі на дабранач, так і вясёлыя прачынанкі-ўставанкі. Большасць вершаў лёгкія для завучвання на памяць.

Увеличить изображение

Кніга арыентаваная на дзяцей ад 6 да 10 гадоў. Кожны, хто разумее, як рэдка апошнім часам з'яўляюцца харошыя дзіцячыя кнігі, проста мусіць звярнуць увагу на гэтае выданне.

«Фантазюркі» — гэта яшчэ і праца двух найцікавейшых мастакоў: Веранікі Лемешавай і Андрэя Пакроўскага. Жывыя вершы з неймавернай гульнёй слоў, а таксама вясёлыя графічныя малюнкі, вершаванкі пра тое, што жыве і знаходзіцца побач з намі, спалучэнне верагоднага і неверагоднага — усё гэта вы зможаце знайсці ў новай кнізе Веры Бурлак!

Таксама ў межах краўдфандынгавай кампаніі ёсць магчымасць атрымаць арыгінальныя малюнкі ад Андрэя Пакроўскага і сустрэцца з аўтаркай ды мастаком за кавай.

Увеличить изображение

Больш інфармацыі пра лоты глядзіце па спасылцы.

Вера Бурлак працуе выкладчыцай, піша вершы і прозу. Яна выдала кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з мужам Віктарам Жыбулем, 2008), «Творы соннага жанру» (2011), «Дзеці і здані» (2012). Пераклала на беларускую мову казку Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (Галіяфы, 2017). Гадуе двух сыноў.

Увеличить изображение

3
Міколка Паравоз / ответить
29.09.2018 / 01:55
Такія прыўкрасныя каментары.. Усе мастакі ацэньваць седзячы дома ў трэніках. Калі штосьці не падабаецца, то хопіць пісаць каменты на нн. Вазьміце, падыміце сваю патрыятычную сраку, і зрабіце лепш.
13
Джорджык / ответить
29.09.2018 / 02:15
Дзякуй Веры Бурлак і Галіяфам! Увогуле апошнім часам усё часцей мяне радуеце. Велтмі чакаю новых кніг з серыі святлацені, ну і безумоўна, спадзюся на выхад фантазюрак. Вера Бурлак - выключная паэтка!
10
Лабановіч / ответить
30.09.2018 / 01:23
вельмі крутыя вершы! адчуваецца, што пісалася для свайго дзіцяці. усе вершы такія добрыя і жывыя. дзякуй вам, будзем спадзявацца на выданне кнігі
Показать все комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2017 2018 2019
ноябрь декабрь январь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31