Найти
09.08.2018 / 14:09РусŁacБел

Полина Кочеткова — о Максиме Богдановиче: отрывки из повести

В сборник «Гняздо-2» Полины Кочетковой включена повесть «Паэт» — результат восьми лет работы автора в Литературном музее Максима Богдановича. Исследовательница от имени друга поэта рассказывает о его жизни.

Произведение написано как художественное произведение, но, несмотря на это, содержит множество документальной информации — мемуары, письма и воспоминания близких людей.

Публикуемый отрывок основан на воспоминаниях близкого гимназического друга Максима Богдановича — Диодора Дебольского.

Пра любоў да літаратуры

Чытаў Максiм шмат, больш, чым хто-небудзь з нас. Ён ведаў гэта i нiколi не адмаўляў сабе ў задавальненнi падлавiць каго-небудзь з гiмназiстаў, якiя лiчылiся «вельмi развiтымi», у няведаннi той цi iншай кнiгi альбо твора i распавядаў пра гэта з рогатам, ляскаючы сябе кулаком па калене. З поўным задавальненнем i без усялякай зласлiвасцi.

* * *

Вершы Максiм чытаў нараспеў, нават з невялiкiм завываннем, што нам усiм здавалася вельмi новым i незвычайным, але ж i не ўсiмi было ўхвалена. У блiжэйшую нашу сустрэчу Максiм распавёў мне, што ў Нiжнi Ноўгарад прыязджаў нейкi маскоўскi паэт, якi чытаў вершы менавiта так. Але ўсё ж такi ў далейшым Максiм ужо нiколi ў такой манеры вершаў не чытаў. Чытаў ён вершы нядрэнна, i вялiкую колькасць, асаблiва паэтаў XIX стагоддзя, ведаў на памяць. Памяць у яго была рэдкасная: прачытаўшы два, самае большае тры разы вялiкi верш, ён ужо добра яго запамiнаў.

Пра хваробу

Максiм не любiў гаварыць пра сваю хваробу, гаварыў вельмi рэдка i толькi тое, што ўжо было неабходна сказаць, але па некаторых ягоных словах было ясна, што адчуваў ён яе ўвесь час i ў нейкiм другiм слоi свядомасцi ведаў, што канец жыцця не такi далёкi. I таму, можа быць, яму неабходна было гэтае жыццё зразумець, i зразумець з самых першых момантаў яго ўзнiкнення.

Пра адносіны

Максiм вызначаўся адной вельмi характэрнай для яго асаблiвасцю — да людзей, якiя хоць чым-небудзь звярнулi на сябе яго ўвагу, ён падыходзiў проста i адразу неяк вельмi ўважлiва, амаль мiнаючы непазбежны перыяд знешняга знаёмства. Ён заўсёды пачынаў з таго, што можа быць выяўлена ў гэтага чалавека самага цiкавага, самага лепшага. Ён зусiм не патрабаваў, каб iншы чалавек быў сваiмi iнтарэсамi, захапленнямi, розумам падобны да яго, Максiма Багдановiча. Максiм умеў знаходзiць у самай простай, iншы раз зусiм немудрагелiстай душэўнай гаспадарцы суразмоўцы самае для iх абодвух важнае i патрэбнае. I гэта зараз жа i мiжволi дазваляла людзям паказаць самае каштоўнае, чалавечае, што ў iх было. Максiм умеў за вельмi кароткi час стаць блiзкiм да людзей, зусiм не падобных да яго.

Пра выхад у свет

Сярод блiзка знаёмых сарамлiвасць яго знiкала, але сярод незнаёмых ён рабiўся вельмi сарамлiвым. З-за гэтага ён нiколi не бываў на вечарах у гiмназii. Пайсцi туды для яго было проста немагчыма, а на якi-небудзь танцавальны вечар — i ўявiць нельга было, таксама як гуляць увечары на бульвары — звычайным месцы шпацыру гiмназiстаў i гiмназiстак.

Пра стаўленне да музыкі

Максiм быў дастаткова абыякавы да музыкi, але адна рэч, якую я выконваў, надзвычай падабалася яму, i ён не аднойчы прасiў выканаць яе. Гэта была «Песня без словаў» № 43 Мендэльсона. Гэта вельмi сумная песня.

Пра месца, дзе жыў паэт

Жылi Багдановiчы заўсёды недалёка ад гiмназii. Кажу «заўсёды», таму што ягоны бацька часта мяняў кватэры. Чамусьцi кожная кватэра была ў драўляным доме i на першым паверсе. Запомнiўся пах нагрэтага дрэва i дзiцячага пакоя, якi нязменна стаяў у калiдоры, неатынкаваныя сценкi i столь. Я заходзiў да Максiма рэдка, але пабываў на ўсiх ягоных кватэрах. Максiм з малодшым братам Лёвам заўсёды жылi ў асобным светлым пакоi. Мэбля — два жалезныя ложкi, два крэслы i перад акном вялiкi стол, самы просты, са шчыльна збiтых дошак. Такiя сталы тады называлi кухоннымi. Левы бок стала — Максiмаў, на iм нязменны беларускi слоўнiк Насовiча; правы — Лёвы. Лёва з грыфельнай дошкай у руках рашае задачы, ён быў вельмi здольным матэматыкам. У глыбiні кватэры знаходзiлася другая сям’я Адама Ягоравiча, жонка i малыя дзецi. Недзе там жа пакой Адама Ягоравiча. Нi жонка бацькi, нi дзецi нiколi не ўваходзiлi ў пакой Максiма i Лёвы, i ён нiколi нiчога пра iх не распавядаў. Не менш як дзясятак разоў бываў я ў Максiма i не разу не меў выпадку прывiтацца з гаспадыняй, нiколi не чуў яе голасу. Два-тры разы праз калiдор у адчыненыя дзверы я бачыў спакойную, маўклiвую жанчыну з шытвом альбо прасам у руках. Але ў пакоi ў Максiма было заўсёды чыста i прыбрана. А ў кватэры было неяк сумна i мёртва, як быццам кватэра нежылая. Адам Ягоравiч працаваў тады ў Сялянскiм пазямельным банку…

Прачытаць урывак з кнігі можна на сайце выдавецтва halijafy.by ці ў кнігарні на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера