Найти
31.07.2018 / 18:086РусŁacБел

Семья Кашкуревичей ищет хозяев своим питомцам Брехту и Пляме

«Шукаю гаспадароў для меціса ірландскага ваўкадава. Брэхту каля 6 год, 80 см у карку. Калі сабаку быў год, ён трапіў пад машыну і моцна пакалечыў таз, тады і трапіў да нас з Тодорам. Усё вылечылі, але таз троху крывы і дагэтуль пабойваецца машын… Па характары ён спакойны, любіць знаходзіцца побач з людзьмі і сваёй сяброўкай Плямай.

Пляма — дваравая сучка, які ўзрост — невядома, але, падаецца, не старая, жыве ў нас каля 4 гадоў… Бязмерна закахана ў Брэхта. Пляма — 56 см у карку. Вельмі жвавая, закаханая ва ўсіх, каго прызнала за сваіх (астатніх, асабліва катоў, таксама моцна ненавідзіць), мае кепскую рысу — клептаманія… Мабыць, раней жылося ёй блага, бо напачатку ўсяго баялася, не ведала, што такое пяшчота, была ўражана, калі я яе першы раз пагладзіла, не магла есці з міскі (крала адтуль)…

Шкада, што і мы не можам застацца з імі. У мяне дык рвецца сэрца… Але я зарас жыву ў аднапакаёўцы. Думала, змагу ўзяць хоць каго аднаго, але мая котка нарадзіла кацянятаў, таму сабака зараз для нас не варыянт», — пішуць гаспадары Брэхта і Плямы.

Калі вас зацікавіў лёс гадаванцаў сям'і Кашкурэвічаў, званіце на нумар +375 29 6602784 (Тодар).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера