Найти
07.07.2018 / 10:1415РусŁacБел

Готовим фалафель дома

Сёння ўжо нікога не здзівіш тым, што ты каштаваў фалафель і ведаеш, у якой з крамак Камароўкі яго робяць лепш за ўсё.

Мяне саму некалькі год таму літаральна зачаравала гэтая дзіўная і крыху смешная назва. Тады я вырашыла паспрабаваць зрабіць фалафель самастойна. І самым складаным аказалася не гатаванне, а пошук прадуктаў і рэцэпта.

Сёння прадукты знайсці не праблема, а вось рэцэптаў распладзілася такая вялікая колькасць, што не ведаеш, які лічыць правільным і самым смачным.

Варыянт, які вы знойдзеце тут, мне вельмі спадабаўся сваёй колькасцю зеляніны і абранымі спецыямі.

Маленькі слоўнік

Фалафель — страва з нуту, якая паходзіць з Егіпта. Уяўляе сабой шарыкі са здрабнёнага нуту, смажаныя ў алеі;

Нут, ці турэцкі гарох — бабовая расліна з яскравым арэхавым смакам;

Булгур — від крупаў, які вырабляецца з пшаніцы;

Кумін, ці зіра — спецыя, выглядам падобная да кміну, але з гаркаватым прысмакам. Ужываецца для гатавання фалафеля, плову і страваў з мяса;

Тахінная паста — алейная паста са смажанага кунжуту.

Складнікі:

  • 250 гр. нуту;
  • 3 ст. л. булгуру;
  • 1 цыбуліна;
  • 5 зубчыкаў часнаку;
  • пучок пятрушкі;
  • пучок кінзы;
  • 1 ч. л. куміну;
  • 1 ст. л. каляндры;
  • 1 ч. л. соды;
  • 1 ч. л. солі;
  • 0,5 ч. л. чорнага перцу;
  • 1 ч. л. парашку кары;
  • 4 ст. л. мукі.

Нут замачыць на ноч. Зліць ваду, зрабіць з яго пюрэ ў камбайне ці пры дапамозе мясарубкі. Цыбулю і часнок дробна парэзаць, зеляніну пасекчы. Дадаць да нуту булгур, зеляніну, лук, часнок і ўсе астатнія складнікі. Добра перамяшаць. Дадаць 3 ст. л. вады і пакінуць у халадзільніку мінімум на паўгадзіны.

Сфармаваць з масы мокрымі рукамі 18 шарыкаў. На патэльні разагрэць алей (вышыня алею павінна быць каля 1—2 см). Падсмажыць шарыкі з усіх бакоў да залацістай скарынкі. Перакласці на папяровыя рушнікі, каб прыбраць залішні алей. Падаваць з соусам і свежай салатай.

Соус:

  • 200 гр. натуральнага ёгурту;
  • 2 ст. л. тахіннай пасты;
  • 1 зубчык часнаку;
  • Змяшаць ёгурт, дробна парэзаны часнок і тахінную пасту.

Смачна есці!

Ольга Чернова, фото на заставке eda.ru

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930