Найти
20.06.2018 / 22:279РусŁacБел

Фестиваль «Купальскае кола» пройдет в Минске 22-23 июня

22-23 чэрвеня ў парку «Дрымлэнд» адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль «КУПАЛЬСКАЕ КОЛА — 2018»

Купальскае Кола — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія масава палюбіліся прыхільнікамі роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. 

У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.

Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку — «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму! 

Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.

У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў: 

  • Мастер (Расія), 
  • Крамбамбуля (Беларусь),
  • Panychida (Чэхія), 
  • Varang Nord (Латвія), 
  • Tornado (Беларусь), 
  • Aillion (Беларусь), 
  • Gods Tower (Беларусь), 
  • Znich (Беларусь) і многія іншыя.

Гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса пляцовак:

Дзве канцэртныя пляцоўкі. Музычныя калектывы фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук. 

Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д. 

Актыўная пляцоўка: вяровачны гарадок, горкі, стральба з лука, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў. 

Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д. 

Карчма: стравы славянскай кухні. 

Квэст-рум. 

Атракцыёны. 

Тэматычныя фотазоны. 

Перакулены дом.

Трансляцыя ЧС па футболе.

Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.

Квіток на 1 дзень папярэдне — 20 бел. руб. 

Квіток на 2 дні папярэдне — 35 бел. руб. 

Кошт квітка ў дзень фестываля — 25 бел. руб.

Квіткі папярэдне можна набыць: 

у любых касах kvitki.byticketpro.by і bezkassira.by

Рок-крама STUFF (ГЦ «МАСКОЎСКА-ВЕНСКІ», 3 паверх, павільён 355, пр. Незалежнасці, 58). 

Анлайн квіткі: 

https//bezkassira.by/kupalskae_kola__2018-4205/

https://www.ticketpro.by/music/2320102-kupalskaje-kol..

 https://www.kvitki.by/rus/bileti/kupalskae-kola-2018-..

https://bymetal.org/event/kupalskaje-kola-2018

Дзецям да 16 год - уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі). 

Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў - «Купальскі Офіс»!

Падрабязней пра мерапрыемства: тут

Тэлефоны для даведак: +375291419497.

ІП Таболіч А.Р. УНП 192440619

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930