Найти
10.06.2018 / 20:396РусŁacБел

Бахаревич — это для тех, кто находится в состоянии белорусского «дзена»

Фота Lohvinau.by

«Сабак Еўропы» чытаў павольна, як птушка дзюбкай п’е, па раздзельчыку за дзень, вельмі няспешна. У цэлым гэта тое, як я ўспрымаю Беларусь і яе, бадай, безнадзейную будучыню (ды і адкуль узяцца той надзеі, калі мінулае і гэты дзень дае для яе малавата падставаў, калі не наадварот). Канешне, у будучыні ўсё будзе не так, як напісаў Бахарэвіч (бо як яно будзе, ніхто ж не ведае), але, думаю, карціну аўтар намаляваў даволі праўдападобную, спісаную з дня сённяшняга.

Недзе аўтар перабаршчыў (можна было напісаць крышку карацей — «Трыццаць градусаў у цені»), а дзесьці недабаршчыў (хацелася б крыху болей — «Капсула часу»), недзе старанна адбіваў ахвоту чытаць («Мы лёгкія, як папера»), а дзесьці пагрузіў мяне ў твор па самую макаўку («Гусі, людзі, лебедзі»), недзе абрываў інтрыгу раней часу («Неандэртальскі лес»), а дзесьці трымаў яе да самага канца («След»).

Самыя моцныя часткі, як на мой густ, — другая «Гусі, людзі, лебедзі» і апошняя «След».

У цэлым, «Сабакі Еўропы» — гэта класічны Бахарэвіч, якога наўрад ці зразумее і прыме шараговы беларус (сумняюся, што ён патрэбны аўтару — хай беларус бегае за аўтарам, а не наадварот), але прыме той, хто прайшоў усе стадыі захаплення беларушчынай, а сёння знаходзіцца ў стане своеасаблівага беларускага «дзэну».

Чытайце.

Сяргей Салаш, facebook.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930