Найти
11.06.2018 / 12:54РусŁacБел

Гаворыць Скрыплеў: рабі ўжык!

Васіль Грынь жыве на хутары Скрыплеў у Валожынскім раёне. Ягоная аграсядзіба «Засценак Скрыплеў» прымае турыстаў. А Васіль запісвае (на дыялекце) размовы гасцей з Мінска і Масквы. а таксама свае размовы з жыхарамі Скрыплева і суседняй вёскі Гародзькі. Гэта трэба чуць.

— Як ты косіш!?

— Кашу, як бацька вучыў!

— Твой бацька рана памёр! ён цябе ні давучыў! мне пакінуў! во так во касі! ты правільна робіш, тока рабі во так — вжык! рабі ўжык! во! во! во!.. на!… а то паедзіш куды на якія касарскія спорты — табе скажуць «ідзі адсюль»… а тут вжык!

— Я ж так і раблю! Я баюся кратавіння.

— Кратавінне абыходзь! ты ж ні сляпы! во — відзіў, якую грыву аставіўшы?

— А ты??? Гэта ж твой пракос.

— Тут кратавінне… але ўсё адно ты… вот… назад махай, як хочаш… ты косіш… а ўжыка ні робіш… ну, робіш, але ні пастаянна… дай я табе намянтаю.

— Добра… давай, буду ўжыкаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера