Написать новость
Найти
0
Генэрал Голад / ответить
16.05.2018 / 19:31
"Як не еў - то не мог. А як паеў - то каб лёг" - пасьля абеду, пасярод цяжкай працы.
"Як не ўежна, то хоць улежна" - калі ежы няма, ці мала, а адпачыць час маецца. 
1
хамса / ответить
16.05.2018 / 19:48
«есці, абы далезці» куды? да ложка?)
1
хамса / ответить
16.05.2018 / 19:56
раней людзі бедна жылі.. галадавалі.. што адлюстравана ў прымаўках.. я ж вам таксама нядаўна прыводзіла прымаўку, якая шчэ раскрывае гасціннасць беларусаў з іншага боку): 'госць не дзьміся: еж, што ў місе'
0
Выкладчык / ответить
16.05.2018 / 20:56
А яшчэ ёсць: ой, баліць мне чэрава, я ж не павячэрала!
0
Гультай з-пад цёмнай хмары / ответить
16.05.2018 / 21:00
Генэрал Голад, мая цешча кажа "як ня еў, то ня мог, як паеў - ні рук, ні ног"
1
Radykal / ответить
16.05.2018 / 21:19
Сем мазаных і сем нямазаных - трохі перакусіў.
0
Юлія / ответить
16.05.2018 / 21:32
 а мая бабуля пасля абеду кажа, як ня еў, дык ня мог, як пад'еў- ні рук, ні ног
0
ЯНКА / ответить
16.05.2018 / 22:08
🍫 Ё вельмі карысная сучасная прымаўка: Трэба есьці, не даходзячы да касы. 🍜 І яшчэ адна, асабліва неабходная пры выхаваньні дзятвы: Еш што далі, покуль ня далі! Мая дачка яшчэ размаўляць добра ня ўмела, а ўжо ведала яе на памяць :)). 😱
0
Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч / ответить
16.05.2018 / 22:10
Гультай з-пад цёмнай хмары,І мой цесць так кажа, а за ім і я ))) 
1
IBA / ответить
17.05.2018 / 07:32
Не зауседы галадавалi...Пуза лопне - напляваць, пад кашуляй не вiдаць.
0
Натальля / ответить
17.05.2018 / 08:14
Паеý-бяжы за хлеý!)
0
бедна жылі.. галадавалі.. што адлюстравана ў прымаўках.. / ответить
17.05.2018 / 09:28
Мае дзяды казалі, што галадаваць пачалі пры саветах. А раньней, што зарабіў тое і зьеў.Цяпер сацыяльная краіна, у жкх вунь, адзін робіць, пяць соваецца, а ядуць аднолькава, калі горла не шырокае. Любата!
0
Натальля / ответить
17.05.2018 / 11:14
- Што вы елi? -Яглы(нацiск на ы) -Што за яглы? -Што няеýшы спаць ляглi (нацiск на i)
1
хамса / ответить
17.05.2018 / 13:09
>што зарабіў тое і зьеў.
калі зарабіў.. наша краіна знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства.. памер адзення ў расейскай арміі быў 42-44 у пачатку 20 ст.. іх спачатку пасля вёскі адкормлівалі
1
хамса / ответить
17.05.2018 / 13:25
у 09:28, што ж - класік наш няпраўду пісаў?
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў,
Бяда маткай была,
1
Skarbnik / ответить
17.05.2018 / 14:22
Ад сваіх продкаў чуў не толькі пра яглы, але й пра варголы. 

0
reis / ответить
18.05.2018 / 07:43
"не еў каб пад'есьці, але еў каб выесьці!" - так казаў той хто хацеў адчысціць посуд 
0
Андрэй / ответить
19.05.2018 / 07:02
Пакушау, што радыё паслушау
0
вушмала / ответить
22.05.2018 / 15:44
"еш, еш, пакуль не запяеш" - бабуля казала
.
0
Бандыт барэцкі / ответить
26.05.2018 / 20:37
Не слухай смаку, а пры ў ср..ку
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера