Написать новость
Найти
15.05.2018 / 17:15 19

Мова наша. «Еж, колькі душа прымае» і «Еж, пакуль рот свеж»

Кампанія «Самсунг» падтрымала цыкл матэрыялаў пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі. Мы апублікавалі ўжо артыкулы пра Эмілію Плятэр, Ларысу Геніюш і Веру Харужую. Калі я рэдагаваў чарговае, наступнае эсэ пра Алаізу Пашкевіч, я зачапіўся за адзін яе прыгожы выраз.

Калі Цётка ў паездцы ў Фінляндыю ўпершыню сутыкнулася са шведскім сталом, гэта так яе ўразіла, што яна апісала гэта ў лісце: «Два сталы пекна накрыты, застаўлены ядой, якую толькі здумаць: там і мяса, і рыба, яйкі, сыры розных гатункаў, малако, гарбата, квас, піва. Як толькі падыходзіш да стала, маеш заплаціць марку, фінскую манету вартасці 38 капеек. Пасля, калі хочаш, еж, колькі душа прымае, а не — крошку палажы на зуб — плата аднолькава: там жыватоў людскіх не мераюць: такі звычай укараніўся пэўна дзеля таго, што ніхто з фінаў не мае ў натуры сваёй, каб карыстаць болей за тое, чым плаце. Фіна не трэба пільнаваць, ён сам у сябе стаіць на стражы».

Мяне тут зачапіў гэты выраз «Еж, колькі душа прымае». Мае бацькі і дзяды таксама даслоўна так казалі. У гэтым «Еж, колькі душа прымае» ёсць нейкі адбітак колішняга нашага, даўняга нацыянальнага характару.

Я напісаў пра гэта ў сябе ў фэйсбуку. Там, сярод іншых, адгукнулася Іна Кулей: «Еж, пакуль рот свеж» — так казала мая, светлай памяці, бабуля Дуня. Сэнс быў такі: еж, пакуль здаровы і малады».

Рэд.

0
Гарадзеншчына бяседная / ответить
17.05.2018 / 01:56
налівай, бо не ядуць. Які там рот свеж, як не наліта....
0
пан Пшыпаздецкі / ответить
18.05.2018 / 11:50
без прымусу няма укусу
0
НДС / ответить
22.05.2018 / 11:45
Мама моего мужа, Ирина Ивановна, всегда говорила -"Полезно все, что в рот полезло". Дожила до 87 лет.
Показать все комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2018 2019 2020
май июнь июль
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30