Найти
15.05.2018 / 14:381РусŁacБел

«Полесский» нон-фикшн Анны Кондратюк из Белостока презентуют в Минске

18 мая ў кнігарні «Логвінаў» прэзентуем новую кнігу аўтара нон-фікшн з Беласточчыны Ганны Кандрацюк «Па Прыпяці па Нобель: рэпартаж з краіны балот і бурштыну».

Аўтарка прадставіць сваю новую кнігу, распавядзе пра ўражанні ад беларуска-ўкраінскага Палесся, ад сустрэч з тамтэйшымі жыхарамі, знаёмства са старадаўняй культурай Палесся.

Разам з Ганнай Кандрацюк на вечарыне выступяць старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч і галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай газеты «Ніва», дырэктар «Радыё Рацыя» Яўген Вапа (Беласток).

Ганна Кандрацюк нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт. Ад 1993 году працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Аўтарка шматлікіх рэпартажаў, як з Падляшша, так і з Беларусі ды Ўкраіны. Піша на беларускай і польскай мовах. Апублікавала кнігі: «W stronę Tarasiewicza» (два выданні, 2002 і 2004), «Царская трызна» (2007), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010). Выпусціла кампакт-дыск з запісам старадаўніх падляшскіх песень: «Žuryłasie Kateryna» (2005). Пачынаючы ад 1995 году праводзіць семінары па журналістыцы для дзяцей і моладзі — гэтак званыя «Сустрэчы Зоркі». З моладдзю рэдагуе дадатак да «Нівы» — «Зорку». Супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі ў Польшчы і Беларусі. Жыве ў Беластоку.

Пачатак а 18.30.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера