Найти
11.05.2018 / 18:051РусŁacБел

19 мая в Минске состоится Belarus Future Unconference

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч «заўтра» не складзена з выпадковасцяў і «чорных лебедзяў». Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: зменамі ў дэмаграфіі, станам эканомікі, тэхналагічнымі зрухамі, развіццём дзяржаўнага кіравання. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference.

Мэта нашай антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай. Зарэгістравацца можна тут.

Праграма

12:00 Рэгістрацыя. Кава і прысмакі

12:20 Прывітальнае слова. Рыгор Астапеня

12:30 Сучасны патрыятызм і беларуская тэхналагічнасць

Размова з Юрыем Зісерам

13:15 Кава і прысмакі

13:30 Чаму нам варта стаць адкрытай краінай

пра сувязь паміж інклюзіўнасцю дзяржавы і эканамічным дабрабытам

Дар’я Жук (Cobalt)

13:45 Ці беларусы выміраюць і старэюць

пра тое, як хутка змяняецца дэмаграфія Беларусі

Елена Арцёменка (ЕГУ)

14:00 Што было і што будзе з нашай эканомікай

пра знікненне старых і ўзнікненне новых трэндаў

Аляксандр Чубрык (Даследчы цэнтр ІПМ)

14:15 Колькі Беларусь губляе праз алкагалізм і курэнне

Валянцін Русовіч (краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO))

14:30 Кава і прысмакі

14:45 Паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe

16:45 Кава і прысмакі

17:00 Што чакае Беларусь

Рыгор Астапеня і Андрэй Казакевіч

17:30 Закрыццё канферэнцыі (Антон Раднянкоў)

Келіх віна і нетворкінг

Паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe

1. Дэмаграфічныя перспектывы Беларусі

 TBC

2. Навошта нам фемінізм

мадэратарка: Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка BEROC

3. Наколькі Беларусь устойлівая

TBC

4. Беларуская эканоміка ў 2030

TBC

5. Якія рэформы патрэбныя ўжо цяпер

мадэратар: Дзяніс Шаўрук, эксперт Праграмы кансультацыйнай падтрымкі прыватнага бізнесу ЕБРР

6. Як жывецца ўразлівым групам у Беларусі

мадэратар: Зміцер Бабіцкі, старшы даследчык CASE Belarus

7. Як стаць інавацыйная дзяржавай

мадэратар: Даніэль Круцына, кіроўны партнёр Civitta, чалец назіральніцкай рады Банка развіцця

8. Беларуская школа можа быць найлепшай у свеце

мадэратарка: Вольга Паддубная, трэнерка Рады Еўропы

9. Якім мусіць быць дзяржаўнае кіраванне ХХІ стагоддзя

мадэратарка: Наталля Рабава, дырэктарка SYMPA

10. Паміж Захадам і Расіяй: ці мае Беларусь выбар

мадэратар: Аляксандр Фядута, палітычны аглядальнік

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера