Написать новость
Найти
7
хамса / ответить
02.05.2018 / 21:41
купец.. а жаночы варыянт будзе купчыха? мне гэтыя -чыхи не падабаюцца
3
henik / ответить
02.05.2018 / 21:49
На Случчыне гістарычнай - толькі слова купец
3
Ян / ответить
02.05.2018 / 21:53
У слоўніку ёсць "купец", проста афіцыйна ў значэнні 'пакупнік' лічыцца размоўным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы:

Купец назоўнік | ніякі род
1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства. К. першай гільдыі.  2. Пакупнік (размоўнае). Знайсці купца на тавар. || памяншальная форма: купчык. || назоўнік: купчына. || жаночы род: купчыха. || зборны назоўнік: купецтва. || прыметнік: купецкі. К. сан.
4
Раман / ответить
02.05.2018 / 21:56
Слушна, адсуль і слова "купец" як багаты гандляр (літаральна яно расшыфроўвалася "чалавек, які купляе"). 

Цяпер буду карыстацца словам "купец" замест "пакупнік"
3
mmm / ответить
02.05.2018 / 22:24
Купляюць ПАкупкі. Не бачу проаблемы з пакупніком. Купец - усё ж такі крыху забруджаны тэрмін, асабліва ў расейскай мове мае іншы семантычны сэнс.
2
Справядлівасць / ответить
02.05.2018 / 22:51
ТСБМ пад рэд. Крапівы

купец купец, -пца, 1. Уладальнік гандлёвага прадпрыемства, які займаецца прыватным гандлем. У дарэвалюцыйнай Расіі — асоба купецкага саслоўя. Купец першай гільдыі. 2.Уст. Пакупнік. Сюды, на «Конскі базар», і з'язджаліся купцы коней. . Пра жаніха ў час сватання. — Бывайце, суседзі! — крыкнуў Сімон .. — Прывязу вам купца-малайца, рыхтуйце вяселле! .
25
глаза протрите, филологи хреновы / ответить
02.05.2018 / 23:35
В Минске говорят ПОКУПАТЕЛЬ. 
3
МН / ответить
02.05.2018 / 23:48
Ян, Хiба ж яны чытаюць разумныя кнiгi?
5
ЯНКА / ответить
03.05.2018 / 00:53
❌ Не, ня варта! Бо канчатак -ец хоць і прысутнічае ў нашай, але болей уласьцівы рускай мове. Напрыклад: отец (рус.) — бацька (бел.); бабец (рус.) — кабета (бел.); борец (рус.) — барацьбіт, дужнік (бел.); певец (рус.) — пяяк, сьпявак (бел.); молодец (рус.) — малайчына, малойца (бел.); жрец, обжора (рус.) — глабаед (бел.); лжец (рус.) — хлус (бел.); подлец (рус.) — падлюга (бел.); конец (рус.) — скон, плоцевы чэляс (бел.); попец (рус.) — дупа, дупка (бел.); п..ец (рус.) ~ вельмі кепска (бел.); чепец (рус.) — амаль надзвычайнае становішча (бел.); венец (рус.) — невялікі венік (бел.); чебрец (рус.) — чабор (бел.); холодец (рус.) — халоднае, салёны дрыжэль (бел.). Ну, і гэдэ... ✔
4
філолаг хрэнаў / ответить
03.05.2018 / 06:06
глаза протрите, филологи хреновы,  вы не паверыце, но  слова ПОКУПАТЕЛЬ ,я слышал в Бірабіджане..!  Яўнае  заімстваваніе с бірабіджанскага.
5
Нямір / ответить
03.05.2018 / 07:45
ЯНКА,  прысутнічае ды яшчэ як..!  Касец, капец, сырэц, кравец,гарнец, клявец, малец, хлопец...  Толькі з-за хлопца купец , што называецца, да месца. 
9
глаза протрите, филологи хреновы / ответить
03.05.2018 / 08:42
філолаг хрэнаў, Мы в бирибиджаны не ездим.  
4
Нямір / ответить
03.05.2018 / 09:30
глаза протрите, филологи хреновы,  вы аттуда прыехали.
5
Дзядьзька ў Вiльнi / ответить
03.05.2018 / 10:45
хамса, жаночы вар'янт - "купка". А адмыслова для Вас - "купiнка". 
3
sieva / ответить
03.05.2018 / 11:17
Я раней пра гэта не задумваўся, але для мяне як "носьбіта мовы", то бок чалавека, які гаворыць, купец і пакупнік - словы з рознымі значэннямі. Купец - гэта той, хто нешта маецца купіць аднаразова, і нешта істотнае - хату, карову, надзел зямлі... А пакупнік - той, хто гэта робіць рэгулярна, напрыклад у краме. Сапраўды, слова "пакупаць" у нашай мове няма, але пакупнік - гэта той, хто не 'купляе', а 'пакуплівае', гэта значыць 'купляе час ад часу і патроху'
1
ахімса / ответить
03.05.2018 / 11:39
Дзядьзька ў Вiльнi, вось гэта прыгожа гучыць) але ж гэтыя словы маюць іншае значэнне ў беларускай і ўкраінскай
а за 'адмыслова' дзякуй) я ж тыпу джайністка (аскет) - набываю па самым мінімуме)
5
shurix / ответить
03.05.2018 / 12:25
Ніколі не трэба спыняцца на паўдарозе!

Па-першае, патрабую замяніць усё слоўная гняздо - покупательница на купчыца (ці як там мае быць правільна?), покупательный на купецкі, покупной на купны(?) і г.д.! Мы не прымайма паўмераў, гэта не па-літвінску!
Па-другое, патрабую замяніць слова "купец" з рускім коранем куп- на спрадвечна беларускія таргавец і таржнік!
Па-трэйцяе, патрабую вырваць з "Руска-беларускага слоўніка" Байкова-Некрашэвіча старонкі з наступнымі дыверсійнымі радкамі і заканадаўча забараніць як шкодніцкія:
покупатель - купец, пакупнік, пакупец, таргавец, таржнік
покупательница - пакупніца
покупательный - пакупны
покупка - купля, покуп, скупка
покупки - справункі

Ура, таварышы!

P.S. Калі разбярэмся з пакупнікамі-купцамі, прапаную ўзяцца за ўкараненне ў літаратурную мову і навуковую тэрміналогію замест штучнага слова "член" натуральнага, распаўсюджанага па ўсёй Беларусі, адпаведніка, які заканчваецца на літару Й. Калі трэба, то месаг з Фэйсбуку і ВКонтакте, датычных паўсюднага ўжывання яго на тэрыторыі Беларусі, я забяспечу.
2
Radykal / ответить
03.05.2018 / 13:44
Як і тысячы (гэта не перабольшаньне) агульнабеларускіх слоў - заўважце, што "купец" распаўсюджаны на ўсёй вялікалітоўскай тэрыторыі - гэтае слова штучна выкінулі з літаратурнай мовы, закляйміўшы яго размоўным, толькі і выключна таму, што ў мове расейскай яно мае іншае значэньне.
Гэта была і ёсьць цалкам сьведамая політыка выцісканьня з літаратурнай мовы ўсяго, што не спрыяе русыфікацыі насельніцтва. Вось-жа й тут адзін з комэнтатараў піша, што "купец" - "крыху забруджаны (?!) тэрмін, асабліва ў расейскай мове мае іншы семантычны сэнс". Чалавек, здаецца, нават не здае сабе справы з недарэчнасьці такой "арґумэнтацыі".

https://nn.by/?c=ar&i=208968
4
Сила в правде / ответить
03.05.2018 / 17:02
Детский сад какой-то... в русском языке тоже используется жаргонизм "купец" в смысле покупатель. 
1
Базыль / ответить
03.05.2018 / 17:36
у Некрашэвіча: пакУпнік, націск на У, ад слова купляць...
4
lazy-bones / ответить
03.05.2018 / 22:47
mmm, pa-lachaŭsku kupiec - kupi-pradaj,"kletčaty, čarkizonščyk"....
5
Цьфу / ответить
03.05.2018 / 23:19
Не стану і чытаць каментары, бо не сумняваюся, што большасць тутэйшых рукамі і нагамі за купца. Бо ім абы толькі наадварот таму, як па-руску. Слова ваенны ў сваім коле ўжо лічы знішчылі - усё скрозь у сябе зрабілі вайсковым. Нават ваенныя дзеянні. Цяпер ім за пакупніка трэба узяцца.Нават цікава, што яны цяперака змудруюць істінно арійское замест пакупкі (у сэнсе рэчы, а не дзеяння)?
3
lazy-bones / ответить
05.05.2018 / 09:30
Цьфу, йдзє паступова-павольнає пазбаулєньнє ад нєлїоґічних расєйскіх калєк...
той ж ваєнни - ад слова вайна, а вайсковєц - ад войска. Хіба ня бачна, што другоє лїоґічнєй?
5
Черная Русь / ответить
05.05.2018 / 11:32
покупник-это покупатель, а купец -это сословие, занимающееся покупкой, перепродажей. 
1
Той хто набыў / ответить
05.05.2018 / 12:38
На маю думку "набыць" больш дакладнае беларускае слова, таму і той хто набывае будзе "набыўцом". Напрыклад " я набыў ноутбук і друкоўню ў краме на Нямізе". "Але набыўцоў на сваю хату под Менскам пакуль не знайшоў....."
0
Той хто набыў / ответить
05.05.2018 / 12:41
Таму я і раю казаць "знайдзі мне набыўца на хату" альбо на машыну ці іную каштоўную рэч))
0
With / ответить
05.05.2018 / 14:15
У маiм Бешанковiцкiм раене так i казалi: купец ( на хату, на карову i г.д.) Нiякiх пакупнiкоу у жывой мове не чула
4
Northbelarusan / ответить
06.05.2018 / 01:30
ЯНКА, скажы пра гэта палякам. У польскай мове шмат слоў на -ец. Ня плявузгай.
1
ЯНКА / ответить
07.05.2018 / 13:11
★ Носбеларус (01:30), плявузгаеш ты, а я выкладаю свае Думкі. ★
0
ЯНКА / ответить
07.05.2018 / 13:11
★ Носбеларус (01:30), плявузгаеш ты, а я выкладаю свае Думкі. ★
0
ЯНКА / ответить
07.05.2018 / 15:47
★ Носбеларус (01:30), плявузгаеш ты, а я выкладаю свае Думкі. ★
1
Ясь / ответить
08.05.2018 / 04:20
На “Той хто набыў” (05.05.2018 / 12:38)
Якое такое “набываць”? Гэта відавочны малпунак з маскоўскага канцылярыту: «Гражданы, приобретайте мыло!»  ;-)

Рэчы за грошы — КУПЛЯЮЦЬ.
А “набываюць”, да прыкладу, веды.
0
Skarbnik / ответить
11.05.2018 / 13:57
Яшчэ магчымы варыянт "пакупец". 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера