Найти
13.04.2018 / 16:171РусŁacБел

В музее Азгура соберутся молодые реставраторы

18 красавіка 2018 года а 16:00 у музеі-майстэрні З.Азгура, адбудецца круглы стол «Захаванне і рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву».

У мерапрыемстве возьмуць удзел носьбіты розных прафесійных ідэнтычнасцяў: рэстаўратары, дызайнеры, даследчыкі, культурныя мэнэджэры і работнікі сферы турызма. Мы збіраемся агучыць уласнае разуменне сітуацыі ды распавесці персанальныя гісторыі. Нягледзячы на тое, што асноўны фокус увагі на круглым стале накіраваны на маладых, у дыскусіі прымуць удзел і тыя, чый вопыт працы са спадчынай вымярацецца дзесяцігоддзямі. Сваім досведам падзеляцца культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, гісторык Цімафей Акудовіч, дызайнер Андрэй Ларры, архітэктары Зміцер Траскоўскі, Тамара Матыль і інш.

Структура круглага стала прадугледжвае разгорнутае выказванне спікераў, каментары маладых прафесіяналаў і рэзюмэ «сталых» удзельнікаў.

«Мэта круглага стала — даць голас маладым прафесіяналам, якія працуюць са спадчынай, зрабіць своеасаблівы партрэт новага пакалення — тых, ад каго ўжо ў недалёкай будучыні будзе залежаць прыняцце рашэнняў аб лёсе нашых помнікаў і гістарычных гарадоў», — адзначае старшыня праўлення Беларускага ICOMOS, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.

ICOMOS — Міжнародны Камітэт па Помніках і Памятных Мясцінах. Штогод па ўсім свеце у другой палове красавіка яны ладзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню помнікаў і памятных мясцін. Сёлета яны аб'яднаныя агульнай тэмай «Спадчына дзеля пакаленняў».

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: +375 29 1915853 (Валерыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930