Найти
26.03.2018 / 21:239РусŁacБел

В американском городке День Воли отметили в 71-й раз

Сьвяткаванне сотых угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі прагрымела па самых розных краінах свету, дзе жывуць беларусы, у тым ліку і ў Злучаных Штатах Амерыкі, у большых і меншых гарадах.

З году ў год адзначаюць гэтую гістарычную падзею беларусы і амерыканцы беларускага паходжання ў горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі. Напярэдадні Дня Волі, у суботу, адбылася традыцыйная ўрачыстасць каля будынка гарадской управы: былі ўзнятыя амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы штандары ды публічна прачытана пракламацыя мэрам горада Дня Беларускай Незалежнасці.

Наступны дзень у нядзелю 25 сакавіка ў саўтрыверскай царкве св. Еўфрасінні Полацкай адслужылі малебен за свабоду Беларусі. Натхнёна прагучэлі словы малітвы: «зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ».

Удзельнікі ўрачыстасці каля мэрыі Саўт-Рывера. Трэці злева — выдавец саўтрыверскай «Беларускай думкі» Жорж Навумчык, далей — кіраўнік царкоўнага камітэта Жорж Лешчанка (сын Міхася Кавыля), Роберт Цупрык (трымае ў руцэ сцяг), Кэці Бычкоўская, мэр горада Джон Кранзэл, другі справа — рэгент царкоўнага хору Валянцін Дзямешчык

Упершыню Дзень Волі адзначылі ў Саўт-Рыверы 25 сакавіка 1948 г. Адным з арганізатараў свята быў Барыс Кіт. З таго часу дзень незалежнасці БНР адзначаецца штогод, а з 1960-х — з удзелам мэра горада.

Янка Запруднік, фоты Ніка Бахара

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера